Андронік I Камнін
| Андронік I Камнін грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 1183 — 12 верасня 1185 | ||
| Папярэднік: | Аляксей II Камнін | |
| Пераемнік: | Ісак II Ангел | |
| Нараджэнне: | 1118 Канстанцінопаль |
|
| Смерць: | 12 верасня 1185 Канстанцінопаль |
|
| Род: | Камніны | |
| Бацька: | Ісак Камнін | |
| Маці: | Ірына Валадараўна ці Кацярына Грузінская |
|
| Жонка: | 1) Ірына Айнеядзіса 2) Феадора Камніна 3) Агнэса (Ганна) Французская |
|
Андронік I Камнін (грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός), (1118 — 12 верасня 1185) — візантыйскі імператар, апошні прадстаўнік дынастыі Камнінаў на канстанцінопальскім прастоле. Продак дынастыі Вялікіх Камнінаў, якая кіравала ў Трапезунце.
За сваё бурнае жыццё, падобнае на прыгодніцкі раман, Андронік паспеў змяніць мноства абліччаў: ворага імперыі, турэмнага вязня, палітычнага эмігранта, улюбёнца сталічнага насельніцтва, праціўніка «лацінян» і прыхільніка простага народа. Быўшы моцным і храбрым чалавекам, ён быў вельмі прыгожы і адрозніваўся асцярожнасцю і хітрасцю[1]. З'яўляючыся пляменнікам Іаана II і ўнукам Аляксея I і маючы з часоў свайго бацькі абгрунтаваныя правы на прастол, Андронік у выніку змог ажыццявіць уласныя мары аб ўладзе.
Пасля смерці стрыечнага брата, імператара Мануіла I, Андронік стаў рэгентам пры яго спадчынніку Аляксеі II. У далейшым ён захапіў уладу, спачатку забіўшы ўдаву імператара — Марыю Антыяхійскую, а затым і іх адзінага сына[2]. Пачатак валадарання Андроніка быў адзначаны доўгачаканымі рэформамі, але ў выніку ён ператварыў сваю краіну ў царства тэрору. Унутраная бязладзіца прыцягнула норманаў, пасля чаго жыхары Канстанцінопаля зрынулі кіраўніка, перадаўшы прастол яго палітычнаму праціўніку — Ісаку II Ангелу. Той аддаў Андроніка на волю натоўпу, ад якога яго чакала пакутлівая смерць. З гэтага моманту ў Візантыі пачаўся працэс заняпаду, які скончыўся захопам Канстанцінопаля ў 1204 годзе ўдзельнікамі чацвёртага крыжовага паходу і распадам імперыі[3].
Зноскі
- ↑ Д. Норвич. История Византии. — с. 413—414
- ↑ Успенский Ф. И. История Византийской Империи — 2005.
- ↑ О. Юревич. Андроник I Комнин. — с. 91
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андронік I Камнін
