Ісідар Айзек Рабі
Ісідар Айзек Рабі (анг. Isidor Isaac Rabi; 29 ліпеня 1898, Рыманаў, Аўстра-Венгрыя — 11 студзеня 1988, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік.
Рабі нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Рыманаў, тады ў Аўстра-Венгерскай імперыі, а цяпер знаходзіцца ў Польшчы (Падкарпацкае ваяводства). Праз год пасля нараджэння, бацькі Рабі эмігравалі ў ЗША. Скончыў Карнельскі ўніверсітэт (1919). 3 1929 у Калумбійскім універсітэце (з 1937 прафесар, з 1967 ганаровы прафесар). У 1940—45 намеснік дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.
Навуковыя працы па магнетызме, ядзернай фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядзерны магнітны рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магнітных момантаў атамных ядраў (метад Рабі), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магнітных момантаў пратона і дэйтрона, выявіў электрычны квадрупольны момант у дэйтрона (1939).
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1944) «за рэзанансны метад вымярэнняў магнітных уласцівасцяў атамных ядраў». Залаты медаль Н. Бора (1967).
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы у 1926—1950 гадах | |
|---|---|
|
Перэн (1926) • Комптан / Вільсан (1927) • Рычардсан (1928) • дэ Бройль (1929) • Раман (1930) • Гейзенберг (1932) • Шродзінгер / Дзірак (1933) • Чэдвік (1935) • Гес / Андэрсан (1936) • Дэвісан / Томсан (1937) • Фермі (1938) • Лоўрэнс (1939) • Штэрн (1943) • Рабі (1944) • Паўлі (1945) • Брыджмен (1946) • Эплтан (1947) • Блэкет (1948) • Юкава (1949) • Паўэл (1950) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |