Вольфганг Паўлі
Вольфганг ПА́ЎЛІ (ням.: Wolfgang Pauli; 25.4.1990, Вена — 15.12.1958) — швейцарскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі і рэлятывісцкай квантавай тэорыі поля.
Скончыў Мюнхенскі ўніверсітэт (1921). 3 1923 у Гамбургскім універсітэце, з 1928 прафесар Вышэйшага тэхнічнага вучылішча ў Цюрыху. У 1940-46 у Інстытуце фундаментальных даследаванняў (г. Прынстан, ЗША).
Навуковыя працы па квантавай механіцы, мезоннай тэорыі ядзерных сіл, тэорыі адноснасці, па гісторыі і філасофіі навукі. Сфармуляваў прынцып Паўлі (1925). Прадказаў існаванне нейтрына (1930).
Нобелеўская прэмія па фізіцы 1945.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы у 1926—1950 гадах | |
|---|---|
|
Перэн (1926) • Комптан / Вільсан (1927) • Рычардсан (1928) • дэ Бройль (1929) • Раман (1930) • Гейзенберг (1932) • Шродзінгер / Дзірак (1933) • Чэдвік (1935) • Гес / Андэрсан (1936) • Дэвісан / Томсан (1937) • Фермі (1938) • Лоўрэнс (1939) • Штэрн (1943) • Рабі (1944) • Паўлі (1945) • Брыджмен (1946) • Эплтан (1947) • Блэкет (1948) • Юкава (1949) • Паўэл (1950) |