Абляпіхавы алей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абляпі́хавы алей — алей з пладоў абляпіхі, атрымліваемы экстракцыяй сланечнікавым алеем.

Уласцівасці і склад[правіць | правіць зыходнік]

Вадкасць ад светла-жоўтага да аранжава-карычневага колеру. Тэмпература застывання −20 °C. Шчыльнасць каля 920 кг/м³. Раствараецца ў арганічных растваральніках. Не раствараецца ў вадзе. У склад алею ўваходзяць: насычаныя тлустыя кіслоты (11—12 %), алеінавая кіслата (23—42 %), лінолевая кіслата (32—36 %), ліналетавая кіслата (17—27 %), караціны, караціноіды, вітамін E.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Абляпіхавы алей валодае антысептычнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваецца ў медыцыне ў якасці сродку пры апёках, пашкоджаннях скуры, язвавых захворваннях і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]