Авакум, прарок

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Авакум (іўр.: חֲבַקּוּק, [ḥabaqūq]) — адзін з біблейскіх прарокаў, які, паводле падання, паходзіў з Сімяонава пакалення і жыў у часы вавілонскага палону.

Перад нашэсцем Навухаданосара, ведаючы, што горад не зможа супраціўляцца такому моцнаму заваёўніку, ён пакінуў Іерусалім і пасяліўся ў адным аравійскім горадзе. Калі ж халдзеі пакінулі Іудзею, ён вярнуўся на радзіму, займаўся хлебаробствам і за два гады перад вяртаннем іудзеяў з вавілонскага палону памёр. Стыль Авакума вылучаецда велічнасцю, прастатой, яснасцю, сцісласцю і выразнасцю думкі.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы... С. 171.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.171. ISBN 5-343-00151-3.