Аварскі каганат
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аварскі каганат каганат |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
Карта Аварскага каганата |
||||
| Сталіца | хрынг на тэрыторыі Цімішаары | |||
| Мова | Авара-славянскае двухмоўе | |||
Аварскі каганат — дзяржава племяннога саюза авараў. Узнікла ў 60-х гг. VI ст. у Паноніі, на Дунаі, пад уладай хана Баяна. Каганат ажыццяўляў актыўную ваенную экспансію ў суседнія землі. Існаваў за кошт рабавання падуладных народаў і кантролю над гандлёвымі шляхамі. З канца VI ст. вёў спусташальныя напады на Візантыю. У 626 г. авары паспрабавалі захапіць Канстанцінопаль, але былі ўшчэнт пабітыя. Параза з'явілася сігналам для паўстання заваяваных народаў. У 30-х гг. VII ст. ад аварскага панавання вызваліліся славяне. Аднак каганат як палітычнае аб'яднанне працягваў існаваць да канца VIII ст., калі распаўся пад ударамі франкаў.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.60
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
