Юстыніян I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юстыніян I Вялікі
лац.: Iustinianus I Magnus
грэч. Ιουστινιανός Α' ο Μέγας
Мазаіка царкве Сан-Виітале ў Равене
Мазаіка царкве Сан-Виітале ў Равене
28-ы Візантыйскі імператар
1 жніўня 527 — 11 ці 14 лістапада 565
Сумесна з Юстын I
Папярэднік Юстын I
Пераемнік Юстын II

Нараджэнне 11 мая 482[1][2] ці 11 мая 483[3]
Смерць 14 лістапада 565[1][2][…]
Месца пахавання
Род Дынастыя Юстыніяна[d]
Імя пры нараджэнні лац.: Petrus Sabbatius
Бацька невядома або Justin I[d]
Маці Vigilantia[d]
Жонка Феадора[2][5][…]
Дзеці Адсутнічаюць
Веравызнанне Хрысціянства
Дзейнасць заканадавец, палітык, імператар, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юстыніян, Юсцініян (лац.: Flavius Petrus Sabbatius Iustinianus) (482565) — візантыйскі імператар у 527565 гг. і праваслаўны тэолаг. Спрабаваў аднавіць моц, памеры, дзяржаўны строй Рымскай імперыі, якой яна была да ўнутраных трызненняў і рэгулярных нападаў варварскіх плямёнаў, таксама імкнуўся ўзгадніць монафізіцтва з праваслаўем. Лічыцца адным з найвялікшых кадыфікатараў класічнага рымскага права.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узыходжанне на прастол[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў палітычную кар'еру з саўладарства са сваім дзядзькам Юстынам I, пасля смерці якога ў 527 г. стаў неабмежаваным гаспадаром дзяржавы і царквы. Адразу пасля каранацыі стаў праводзіць ваенныя кампаніі супраць варварскіх народаў: усходніх готаў у Італіі, вестготаў у Іспаніі і вандалаў у Афрыцы, у мэтах аднаўлення імперскай улады ў заходняй частцы Рымскай імперыі (Гл.далей: Заходняя Рымская імперыя). Праводзіў абарончыя войны супраць персаў і славян, якія рэгулярна здзейснялі набегі на візантыйскія тэрыторыі.

У сувязі з гэтымі матэрыяльна затратнымі войнамі, імператар быў вымушаны пайсці на празмернае павышэнне падаткаў, што ў 532 г. прывяло да масавых беспарадкаў Ніка (Гл.далей: Паўстанне Ніка), якія былі падушаны з-за дапамогі жонкі Юстыніяна, імператрыцы Феадоры. Нягледзячы на апазіцыю свайго асяроддзя і на сур'ёзныя беспарадкі ў Канстанцінопалі, Юстыніян у неспрыяльных умовах здолеў скончыць вайну з персамі, якая доўжылася з 527 г.

У 529 г. Юстыніян адмяніў усе філасофскія школы ў Афінах, у тым ліку Акадэмію Платона. Гэтую падзея часта разглядаецца — як канец антычнасці.

Абнаўленне імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Юстыніян 22 чэрвеня 533 г. паслаў у Афрыку, войска ад 15000 да 16000 пехацінцаў і вершнікаў пад камандаваннем Велізарыя, аднаго з лепшых генералаў старога свету. Две бітвы пад Карфагенам скончыліся захопам караля вандалаў, Гелімера (вясна 534 г.) і знішчэннем вандальскага каралеўства ў Афрыцы, якое стала візантыйскай правінцыяй.

Адразу ж пасля 535 г., з колькасцю 9000 чалавек, Велізарый пачынае заваёву Італіі. Завалодаўшы спачатку Сіцыліяй у канцы 535 г., заваяваў Неапаль (лістапад 536 г.) і 9 снежня 536 г. увайшоў у Рым, дзе апынуўся ў аблозе ўсходне-гоцкага караля Віцігеса, але аблога хутка была знята з дапамогай ваеннай падтрымцы Юстыніяна. Пасля 540 г. была ўзята Равена, такім чынам Італія вярнулася ў імперыю.

Кампаніяй на поўначы кіраваў сам імператар Юстыніян, які прыйшоў да ракі Савы і Дуная, і прыкладна ў 535 г. узяў Сінгідунум. У Іспаніі, Юстыніян вызваліў толькі Андалусію і прыбярэжныя раёны на паўднёвым усходзе.

У той жа час, персы, парушаюць раней заключаны «вечны мір», і спусташаюць горад Антыёхію. Але імператар здолей заключыць новы мірны дагавор. На Балканах, яшчэ пасля чацвёртага стагоддзя, паўстала новая пагроза: славяне, што пражывалі ў раёнах Балтыкі, Віслы, Карпат і Прыпяці, якія пад сталым ціскам заваёўнікаў з Азіі, былі падзелены на тры вялікія групы і пачалі рухацца ў некалькіх кірунках. Заходняя група славян размясцілася паміж Эльбай і Дунаем, усходняя — паміж Днестрам і Доннам. Паўднёвыя славяне пачалі рухацца ў напрамку Ніжняга Дунаяа. Тут яны штогод рабавалі тэрыторыю Візантыі, некаторыя плямёны пападалі пад уладу гунаў, і разам з імі апусташалі правінцыі Фракію, Ілірыю, Грэцыю, нават падыходзілі пад Канстанцінопаль (538, 540, 558).

Духоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Юстыніян вылучыўся не толькі як рэстаўратар Рымскай Імперыі, але і як хрысціянскай царквы. Ён імкнуўся ўсімі сіламі захаваць палітычнае і духоўнае адзінства імперыі, якая ўключала розныя народы, асабліва захаваць царкву і праваслаўную веру. Клопат пра веру адзначае ў сваёй велізарнай заканадаўчай дзейнасці, асабліва ў «Новым заканадаўстве», а таксама ў «Кодэксе», які рэгуляваў царкоўнае жыццё: біскупаў і епархій, манастыроў і манаскага жыцця, а таксама кіраванне царкоўнай маёмасцю.

Corpus Iuris Civilis[правіць | правіць зыходнік]

У спробе вярнуць славу Рымскай імперыі, Юстыніян утварае камітэт з 16 юрыстаў, які ўзначальвае Трыбаніян і патрабуе ад іх збіраць і ўсталёўваць усю прававую спадчыну класічнага перыяду рымскага права.

Вынік іх працы, Corpus Iuris Civilis (Працы па грамадзянскім праве) складаецца з чатырох частак: Кодэкс Юстыніяна — збор прававых актаў з часу Адрыяна да Юстыніяна; Digestae — збор актаў рымскіх юрыстаў; Institutiones — вытрымкі ад дзвюх папярэдніх прац, з каментарамі, распрацаваны ў якасці навучальнага дапаможніка, і Novelle — збор актаў у перыяд праўлення Юстыніяна.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Памёр не пакінуўшы спадчыніка, пераемнікам стальца стаў яго пляменнік Юстын II.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б autori vari Enciclopedia Dantesca / U. BoscoIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1970.
  2. а б в г Любкер Ф. Iustinianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 707–708.
  3. Justinian I. // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 15. — P. 596–602.
  4. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1468-0025.2008.00486.x/full
  5. Ив. Гр. Феодора // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIа. — С. 894–895.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]