Агурочнік лекавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Агурочнік лекавы
Borago officinalis Blue.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Borago officinalis

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   31727
NCBI   13363
EOL   580765
GRIN   t:7422
IPNI   113618-1
TPL   kew-2679695
Агурочнік лекавы
Borago officinalis

Агуро́чнік лекавы, Бура́чнік, Агуро́чная трава (Borago officinalis) — шматгадовая травяністая расліна сямейства бурачнікавых.

Вышынёй 30 — 100 см. Зрэдку трапляецца па ўсёй Беларусі як пустазелле, іншы раз вырошчваюць у агародах. Цвіце у чэрвені — ліпені; кветкі блакітныя з ружовым адценнем. Лацінская і (дыялектычная беларуская) назвы ад burra — «жорсткія валасы» (якімі пакрытая расліна), літаратурная беларуская — ад паха агуркоў, які зыходзіць ад лісця. Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор'е і Блізкі Усход. Утрымлівае дубільныя рэчывы, сапанін, смолы, кальцый, крэмневую кіслату, вітамін C, рутын, каратын.

У многіх еўрапейскіх краінах (таксама і ў Беларусі) вялікае, моцна зморшчанае, лісце (часам і кветкі) агурочніку ўжываюць у веснавых салатах (у Германіі такія салаты звычайна гатуюць з кропам); у Францыі і Італіі яго таксама дадаюць у тушаныя стравы, і вараць адмысловы суп. Сцябло, ачышчанае ад скуркі, адварваюць як гародніну, праціраюць на пюрэ (гарнір да рыбы ці мяса). У Брытаніі і Паўночнай Амерыцы лісце выкарыстоўваецца як інгрэдыент прахаладжальных напояў, а таксама некаторых гатункаў джына. У Заходняй Еўропе даўней меў рэпутацыю танізуючага сродку, які нібыта ўздымае настрой, паляпшае ўвагу і г.д. У Кітаі з лісцем агурочніку гатуюць страву накшталт галубцоў або далмы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Агурочнік // Праект «Наша ежа»

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. У сістэмах класіфікацыі APG II (2003) і APG III (2009) не ўстаноўлены.