Кроп
| Кроп агародны | ||||||||||||||||
Кроп агародны. Агульны выгляд квітнеючай расліны. |
||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Anethum graveolens L., 1753 |
||||||||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Кроп (лац.: Anethum) — монатыпны род аднагадовых травяністых раслін сямейства парасонавых. Адзіны від - кроп агародны (лац.: Anethum graveolens).
У дзікай прыродзе расліны сустракаюцца ў паўднёва-заходняй і цэнтральнай Азіі; як агародная расліна распаўсюджана паўсюдна.
Змест |
Распаўсюджанне і экалогія [правіць]
У дзікай прыродзе расце ў Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Іране, Гімалаях. Культывуецца - паўсюдна на ўсіх кантынентах.
Для паспяховай культывацыі неабходна цёплае ці спякотнае лета і шмат сонечнага святла. Насенне жыццяздольнае на працягу 3-10 гадоў. Расліны, якія гадуюцца на насенне для наступнага высаджвання, не варта размяшчаць побач з фенхелем, бо гэтыя два віды могуць даваць гібрыды.
Батанічнае апісанне [правіць]
Сцябло адзіночнае, прамое, галінастае або простае, вышынёй 40-120 см, з тонкімі разорамі, без пушынак, цёмна-зялёнае, у верхняй частцы галінастае, паміж галінамі выгнутае.
Лісце 3-4-пёрае, яйкападобнае, дзелькі апошняга парадку лінейна-ніткападобныя.
Парасоны буйныя, дыяметрам да 15 см, 20-50-прамянёвыя. Кветкі сабраны ў невялікія парасоны дыяметрам 2-9 см. Зубцы каробачкі кароткія; пялёсткі жоўтыя; падслуппе светла-жоўтае, падушкападобнае; слупкі вельмі кароткія, падчас красавання прамыя, пазней адагнутыя.
Насенне яйкападобнае або эліптычнае, 3-5 мм у даўжыню і 1,5-3,5 мм у таўшчыню.
Квітнее ў чэрвені-ліпені. Плады спеюць у ліпені-жніўні.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
Літаратура [правіць]
- G. Vogel: Handbuch des speziellen Gemüsebaues. Verlag Eugen Ulmer, Stuttgart 1996, ISBN 3-8001-5285-1, S. 1026–1034.