Акерманскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акерманскі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Бесарабская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Акерман
Дата ўтварэння 1818
Дата скасавання 1918
Насельніцтва (1897) 265 247
Плошча 7 282,7 кв. вёрст
Акерманскі павет на карце

Акерма́нскі павет (да 1828 года — цынут, руск.: Аккерманский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў Бесарабскай вобласці (з 1873 года — Бесарабскай губерні) Расійскай імперыі (18181917), у Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспубліцы (19171918) і ў губернатарстве Бесарабія Румынскага каралеўства (19181940, 19411944).

Павятовы горад — Акерман. Насельніцтва (1897) — 265 247 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па плошчы павет займаў тэрыторыю ў 7 282,7 квадратных вёрст (8 287,9 кв. км). Размяшчаўся на тэрыторыі Арцызскага, Білгарад-Дністроўскага, Кілійскага, Сарацкага, Тарутынскага, Татарбунарскага раёнаў (станам на пачатак 2020) Адэскай вобласці Украіны і Штэфан-Водскага раёна (дакладней Валанціраўскага і Алэнешцкага) Малдовы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Павет быў утвораны ў 1818 годзе ў складзе Бесарабскай вобласці1873 года губерні) Расіі.

29 снежня 1819 года частка Акерманскага павета адышла да асобай адміністрацыйнай адзінкі — Буджацкай акругі. Пазней, на тэрыторыях, занятых нямецкімі калоніямі, былі ўтвораны нямецкія акругі.

У 1829 годзе Бесарабіі перададзена дэльта Дуная, якая першапачаткова была ўключана ў Акерманскі павет, але ўжо праз год, пасля ўтварэння Ізмаільскага граданачальства, тэрыторыя дэльты адышла да апошняга.

У 1856 года амаль усё прычарнаморскае ўзбярэжжа павета разам з большымі часткамі Ізмаільскага і Кахульскага паветаў было перададзена Малдаўскаму княству. Аднак ужо ў 1857—1858 годзе ў склад павета перададзена паўднёвая частка Камрацкага павета (Ніжне-Буджацкая і Ізмаільская акругі), утворанага з часткі Кахульскага павета, якая не адышла Малдавіі.

У перыяд 19181940гадоў Акерманскі павет з’яўляўся часткай каралеўства Румынія, у 1938—1940 гадах уваходзіў у склад цынута Ністру. Пры гэтым з Ізмаільскага павета ў склад Акерманскага была перададзена тэрыторыя на ўсход ад возера Сасык, а тэрыторыі, якія раней належалі да Кахульскага павета, вернутыя ў склад апошняга.

У жніўні 1940 года Бесарабія была вернутая СССР, пры гэтым Акерманскі і Ізмаільскі паветы перададзены ў склад Украінскай ССР і ўтварылі Акерманскую (Ізмаільскую) вобласць. Аднак у лістападзе 1940 года, паводле указа Прэзідыума ВС СССР, частка тэрыторыі паветаў вернутая Малдаўскай ССР і перададзена ў склад Бендэрскага (Валанціраўскі раён Акерманскага жудзеца (Чэтаця Албэ)) і Кахульскага паветаў (Джурджулешць, Етулія, Куза-Вада, Кышліца-Прут, Вялікая Слабазія і Чышмікіёй пласы Рэні Ізмаільскага жудзеца) адпаведна.

У перыяд другой румынскай акупацыі 1941—1944 гадоў граніцы павета былі адноўлены па стане на 1918 год, а крыху пазней большая частка заходняй паловы павета ўвайшла ў новы Кілійскі павет, а меншая яе частка перададзена Ізмаільскаму павету.

Пасля заканчэння акупацыі, адміністрацыйны падзел быў адноўлены па стане на 4 лістапада 1940 года. 15 лютага 1954 года Ізмаільская вобласць была ліквідавана, яе тэрыторыя ўвайшла ў Адэскую вобласць.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Склад насельніцтва паводле перапісу 1897 года[1]:

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя населеныя пункты на 1897 год (нас.):

Зноскі

  1. Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2014. Праверана 20 красавіка 2014.
  2. Карта РСЧА L-36 (А), 1941
  3. Акерманскія гісторыі: пасад Папушой. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2019. Праверана 9 сакавіка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]