Палякі
| Палякі | |
|---|---|
|
Выдатныя паялякі, якія паходзілі з Беларусі
|
|
| Агульная колькасць | больш 50 мільёнаў |
| Рэгіёны пражывання | Польшча |
| Мова | польская |
| Рэлігія | каталіцтва |
| Блізкія этнічныя групы | чэхі, славакі, беларусы |
ПАЛЯ́КІ (саманазва Polacy), нацыя, адносіцца да заходнеславянскай групы, складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Польшча.
Рассяленне [правіць]
Як паказаў перапіс насельніцтва 2002, палякі складаюць 96,7% насельніцтва Польшчы. У значнай колькасці жывуць таксама ў іншых краінах: ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Бразілія, Канада, Аргенціна, Беларусь, Літва, Украіна, Аўстралія і інш.
Палякі на Беларусі [правіць]
Малавядомым і фактычна абыдзенымі увагай навукоўцаў да гэтага часу факт паходжання значнай колькасці "палякаў" на Беларусі, як і позняй "рэцэпцыі" польскай ідэнтычнасці сярод украінскіх і беларускіх каталікаў, якія сталі такімі з-за нязгоды з царскай паспешліва палітыкай "добраахвотнага ўз'яднання" уніятаў пасля некалькіх Касацый Уніі на Правабярэжнай Украіне і Беларусі ў 19 стагоддзі. Нязгодныя "добраахвотна" пераходзіць на праваслаўе ва ўмовах пазбаўлення духоўнай апекі і магчымасці вызнаваць старажытную веру, грэка-каталікі, пераходзілі на лацінства. Такім чынам, у выніку спрадвеку існуе ў народзе "этностереотип", заснаваным на веравызнанні - паляк-каталік, да такіх конвертытаў прымяняецца таксама этнонім "паляк" - як навакольнымі праваслаўнымі, так і імі самімі, які з фармальнага пункту гледжання не меў падстаў (яго "рэпрэзентантам" далей заставаліся носьбітамі ўкраінскіх і беларускіх дыялектаў).
Паводле вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 1999, палякі складаюць 3,9 % насельніцтва краіны — перапіс зарэгістраваў 396 тыс. палякаў. На Беларусі палякі жывуць галоўным чынам у Гродзенскай вобласці, у раёнах, якія прылягаюць да мяжы з Польшчай і Літвой. У Воранаўскім раёне палякі складаюць больш за 80 % жыхароў.
Большая частка палякаў Беларусі назвала роднай мовай, а таксама мовай ужыванай дома беларускую, таксама сярод іх распаўсюджаны польская і руская мовы.
Амаль усе веруючыя палякі належаць да католікаў.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі | |
|---|---|
