Алеманія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алема́нія (фр.: Allemagne, ням.: Alemannen) — нямецкая гістарычная вобласць. Назва паходзіць ад старажытнагерманскага племя алеманаў. У наш час у іспанскай мове «немец» — alemàn;Германія па-французску — Allemagne; у Азербайджане і Турцыі Германія — Alman ya. І цяпер існуе алеманскі дыялект нямецкай мовы (Alemannisch). На гэтай мове напісаны адзін з раздзелаў Вікіпедыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рассяленне алеманаў у III — VI стагоддзях

У старажытнасці тут жылі кельты, выцесненыя ў I стагоддзі да н.э. на правы бераг Рэйна германскім племем свеваў. Хоць яшчэ рымскі імператар Тыберый у 15 годзе да н.э. заснаваў на поўдзень ад вярхоўяў Дуная правінцыю Рэцыю, тым не менш толькі каля 100 года рымляне тут трывала замацаваліся і заснавалі паміж рэкамі Рэйнам, Ланам і Дунаем так званыя Agri decumates. У III стагоддзі алеманы, якія прыйшлі сюды з паўночнага ўсходу, авалодалі краінай. Алеманы і свевы хутка зліліся ў адзін народ, хоць назва алеманаў больш захавалася за насельніцтвам, якія жывуць на захад ад Шварцвальда, а свеваў — на ўсход ад гор. Пасля паражэнняў пры Цюльпіху (Талбіяку) у 496 годзе і пры Страсбургу ў 506 годзе алеманы падпарадкаваліся франкскім каралям, але захавалі самастойных герцагаў.

Пачынаючы з VII стагоддзя ў Алеманіі распаўсюджваецца хрысціянства, чаму асабліва садзейнічаюць манастыры ў Санкт-Галене, Райхенау, Мурбаху і інш. У Канстанцы і Аўгсбургу засноўваюцца біскупствы.

Паўстанне герцага Тэабальда супраць Піпіна Кароткага (746) было падушана[1] і пацягнула за сабой ліквідацыю герцагства і ўключэнне многіх уладанняў у склад каралеўскай маёмасці. Для кіравання краінай быў прызначаны граф, каралеўскі намеснік.

У 829 годзе тэрыторыя Алеманіі ўвайшла ў склад каралеўства, вылучанага для кіраванне Людовіку Нямецкаму. Вердэнскі дагавор у 843 годзе пацвердзіў замацаванне гэтай вобласці і шэрагу іншых, якія ўвайшлі ў склад Усходне-франкскага каралеўства, за Людовікам.

З паслабленнем каралеўскай улады, узмацнілася значэнне намесніка. У выніку на тэрыторыі Алеманіі ў пачатку X стагоддзя ўзнікла герцагства Швабія.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Петавианские анналы = Annales Petaviani / Monumenta Germaniae Historica. Bd. 1. — Hannover, 1826.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]