Альберт Лутулі
Альберт Джон Лутулі (анг. Albert John Lutuli (Luthuli)) (1898, блізу Булаваё, Радэзія — 21 ліпеня 1967, Стангер, Натал, ПАР) — паўднёваафрыканскі палітык, прэзідэнт Афрыканскага нацыянальнага кангрэса, змагар з апартэідам.
Біяграфія [правіць]
Сын місіянера Джона Бун'яна Лутулі і Мтон'і Гумедэ нарадзіўся ў Радэзіі. Пасля смерці бацькі ён з маці вярнуліся ў ПАР, дзе ўпершыню пайшоў у школу. У 1917 годзе скончыў настаўніцкую школу ў Інвендэйле і стаў дырэктарам і адзіным выкладчыкам школы ў Блаўбосхе (Натал). Атрымаўшы прэмію ад дэпартамента па адукацыі правінцыі Натал, Лутулі працягнуў на працягу двух гадоў адукацыю ў каледжы місіі Адамса, а затым 13 гадоў выкладаў там. У 1935 годзе звольніўся з каледжа і праз год стаў правадыром племя ў Гроўтвіле. У 1945 годзе ўступіў у Афрыканскі нацыянальны кангрэс, а ў 1948 годзе абраны старшынёй Натальскага аддзялення АНК. У 1952 годзе стаў прэзідэнтам АНК. Ён пачаў паездкі па ўсёй краіне, асуджаючы законы аб пропусках і адукацыі банту і заклікаў да негвалтоўнага пратэсту. У наступныя гады ён неаднаразова арыштоўваўся і высылаўся. У 1960 годзе Лутулі быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру «За намаганні па сцвярджэнні справядлівасці паміж людзьмі і народамі».
Загінуў 21 ліпеня 1967 года пад коламі цягніка. Пахаваны ў Гроўтвіле.
Узнагароды [правіць]
- Нобелеўская прэмія міру (1960)
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1951—1975 |
Ліён Жуо (1951) • Альберт Швейцэр (1952) • Джордж Маршал (1953) • УВКААНСБ (1954) • Лестэр Боўлс Пірсан (1957) • Жорж Пір (1958) • Філіп Ноэль-Бэйкер (1959) • Альберт Лутулі (1960) • Даг Хамаршэльд (1961) • Лайнус Карл Полінг (1962) • МКЧК (1963) • Марцін Лютэр Кінг (1964) • ЮНІСЕФ (1965) • Рэнэ Касэн (1968) • МАП (1969) • Норман Эрнэст Барлоўг (1970) • Вілі Брандт (1971) • Генры Кісінджэр / Ле Дык Тхо (1973) • Шон Макбрайд / Эйсаку Сато (1974) • Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў (1975) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
