Ле Дык Тхо
Ле Дык Тхо (в'етн. Lê Ðức Thọ, сапраўднае імя - Фан Дзінь Кхай, Phan Đình Khải; 1911 — 13 кастрычніка 1990) — в'етнамскі палітык, дыпламат, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1973).
Біяграфія [правіць]
З маладосці ўдзельнічаў у дзейнасці в'етнамскага камуністычнага руху. Правёў некалькі гадоў у французскай турме. Быў адным з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Індакітая (1930). У перыяд Індакітайскага вайны працаваў у цэнтральным камітэце партыі на поўдні В'етнама. У 1955-1986 гадах быў членам Палітбюро Партыі працоўных В'етнама (з 1976 - Камуністычнай партыі В'етнама).
Падчас В'етнамскай вайны Ле Дык Тхо ўзначальваў паўночнав'етнамскую дэлегацыю на мірных перамовах у Парыжы; на гэтай пасадзе ён вёў і таемныя перамовы з Генры Кісінджэрам. Пасля некалькіх гадоў цяжкіх перамоў 27 студзеня 1973 быў падпісаны Парыжскі дагавор аб спыненні агню і аднаўленні міру ў В'етнаме. За свае намаганні ў дасягненні пагаднення Ле Дык Тхо сумесна з Кісінджэрам атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за 1973, але адмовіўся ад яе, заявіўшы, што пагадненне не паклала канец вайне. Сапраўды, грамадзянская вайна ў В'етнаме працягвалася і скончылася перамогай паўночнав'етнамскіх войскаў у 1975.
Паведамлялася, што Ле Дык Тхо кіраваў (не зусім зразумела, на якой пасадзе) в'етнамскім уварваннем у Камбоджу ў 1978-1979.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1951—1975 |
Ліён Жуо (1951) • Альберт Швейцэр (1952) • Джордж Маршал (1953) • УВКААНСБ (1954) • Лестэр Боўлс Пірсан (1957) • Жорж Пір (1958) • Філіп Ноэль-Бэйкер (1959) • Альберт Лутулі (1960) • Даг Хамаршэльд (1961) • Лайнус Карл Полінг (1962) • МКЧК (1963) • Марцін Лютэр Кінг (1964) • ЮНІСЕФ (1965) • Рэнэ Касэн (1968) • МАП (1969) • Норман Эрнэст Барлоўг (1970) • Вілі Брандт (1971) • Генры Кісінджэр / Ле Дык Тхо (1973) • Шон Макбрайд / Эйсаку Сато (1974) • Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў (1975) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
