Ліён Жуо
Ліён Жуо (фр. Léon Jouhaux) (1 ліпеня 1879, Парыж, — 28 красавіка 1954, Парыж) — рэфармісцкі дзеяч французскага і міжнароднага прафсаюзнага руху.
Біяграфія і палітычная дзейнасць [правіць]
У 1909-40 і 1945-47 сакратар французскай Усеагульнай канфедэрацыі працы (УКП). У пачатку 20 ст. падтрымліваў анарха-сіндыкалісцкія «ультралевыя» лозунгі, у гады 1-й сусветнай вайны 1914-18 стаў правадніком палітыкі «святога яднання» і супрацоўніцтва з буржуазіяй. Уваходзіў у склад французскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-20. Быў членам Міжнароднага бюро працы пры Лізе Нацый. У 1919-40 адзін з лідараў Амстэрдамскага інтэрнацыяналу прафсаюзаў. Супернік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і камуністычнага руху. Выступаў супраць стварэння адзінага працоўнага фронту. У 1947 адзін з арганізатараў расколу ВКТ і стварэння прафесійнага аб'яднання «Форс уврыер», які Жуо спрабаваў супрацьпаставіць УКП. У 1947 Жуо быў абраны старшынёй Эканамічнага савета Францыі, у 1949 — старшыня Савета Еўрапейскага руху.
Нобелеўская прэмія [правіць]
- Нобелеўская прэмія міру (1951).
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1951—1975 |
Ліён Жуо (1951) • Альберт Швейцэр (1952) • Джордж Маршал (1953) • УВКААНСБ (1954) • Лестэр Боўлс Пірсан (1957) • Жорж Пір (1958) • Філіп Ноэль-Бэйкер (1959) • Альберт Лутулі (1960) • Даг Хамаршэльд (1961) • Лайнус Карл Полінг (1962) • МКЧК (1963) • Марцін Лютэр Кінг (1964) • ЮНІСЕФ (1965) • Рэнэ Касэн (1968) • МАП (1969) • Норман Эрнэст Барлоўг (1970) • Вілі Брандт (1971) • Генры Кісінджэр / Ле Дык Тхо (1973) • Шон Макбрайд / Эйсаку Сато (1974) • Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў (1975) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
