Амрый
| Цары ізраільскія |
|---|
|
Амрый (іўр.: עָמְרִי), цар ізраільскі. Паходзіў з военачальнікаў. Пасля забойства цара Ілы военачальнікам Замрыем, быў абраны царом часткай ізраільскага войска і народа, але ўмацаваўся на стальцы толькі пасля смерці свайго суперніка Фамнія, якога абрала царом другая частка ізраільскага народа. Пасля 6-гадовага валадарства ў Фірцы перанёс сваю сталіцу ў іншае месца, на Самарыйскую гару. 12-гадовае валадарства Амрыя вызначалася рэлігійнай непаслядоўнасцю, перавагу брала яго прыхільнасць да паганскага ідалапаклонства.[1]
Каля 880 да н.э. заснаваў горад Себастыя.
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 146.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.146. ISBN 5-343-00151-3.
