Іяхонія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Партрэт са зборніка біяграфій
Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)

Іяхонія[1], Яхонія (іўр.: יְכָנְיָה) — паводле біблейскіх звестак, сын цара Іякіма, цар іўдзейскі, пераселены Навухаданосарам II у Вавілон. Імя гэтага цара ў розных біблейскіх кнігах падаецца па-рознаму. Нават узрост, у якім Іяхонія ўступіў сеў на царскі сталец, аўтары біблейскіх кніг падаюць па-рознаму. Так, у адных кнігах ён стаў царом, калі яму было 8 гадоў, а ў чацвёртай кнізе «Царствы» у 18 гадоў. Царскі сталец Іяхоніі дастаўся ў самы цяжкі і складаны час. Яго бацька Іяхім спачатку прызнаваў над сабой уладу Навухаданосара, а потым пачаў шукаць шляхі да вызвалення і ўступіў у саюз з егіпецкім фараонам, за што быў жорстка пакараны: Навухаданосар яго паланіў і вывез у Вавілон. Валадарства Іяхоніі было кароткачасовым. Ён пратрымаўся на царскім стальцы толькі 3 месяцы і 10 дзён, пасля чаго быў скінуты Навухаданосарам і заменены братам Матфаніяй, якога вавілонскі цар нерайменаваў у Седэкію. Сам жа Іяхонія быў пасаджаны ў турму, у якой прасядзеў 36 гадоў, пакуль яго не вызваліў сын Навухаданосара.[2]

Згодна з вавілонскай хронікай Іерусалім капітуляваў 2 Адара (16 сакавіка) 597 г. да н.:

У сёмы месяц (Навухаданосара) у месяцы Чызлеў (лістапад / снежань), цар Вавілонскі сабраў сваё войска, і пасля таго як ён уварваўся ў зямлі Хатыла (Сірыя / Палесціна), ён аблажыў горад Іудзеі. На другі дзень месяца Адара (16 сакавіка), ён захапіў горад і ўзяў цара (Іяхонія) у палон. Ён паставіў на тым месцы цара (Сэдэкія) сваёй воляй, а пасля таго, як атрымаў багатую даніну, ён даслаў (іх) у Вавілон.

Зноскі

  1. У Ф. Скарыны — Іяхін
  2. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.169. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.169. ISBN 5-343-00151-3.
Prince du Sang.png
Папярэднік:
Іякім
Егаакім
Цар Іўдзейскі
 

Суваладарэнне 
Уласнае кіраванне 9 снежня 598 - 16 сакавіка 597 г. да н.э.
Апошнія гады, смерць 

Пераемнік:
Седэкія
Цэдкіяу