Антыманіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Антыманіт
StibineRoumanie.jpg
Крышталь антыманіту
Формула Sb2S3
Прымесь As, Bi, Pb, Fe
Сінгонія ортарамбічная
Колер Свінцова-шэры
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 2 — 2,5
Спайнасць дасканалая
Злом ракавісты
Шчыльнасць 4,5 - 4,6 г/см³

Антыманіт (ад лац.: Antimonium — сурма) або сурмяны бляск, стыбніт — мінерал хімічнага складу Sb2S3, які змяшчае 71,38 % Sb, 28,62 % S (масавыя працэнты), а таксама прымешкі мыш'яку, вісмута, свінцу, жалеза, медзі, золата і срэбра. Антыманіт з'яўляецца асноўным мінералам для атрымання сурмы.

Колер у куску і парашку свінцова- ці сталёва-шэры, з сіняй і вясёлкавай пабегласцю. Бляск металічны. Цвёрдасць 2. Пластычны. Спайнасць дасканалая, паралельна падаўжэнню крышталяў. Злом драбнаракавісты. Сінгонія рамбічная. Шчыльнасць 4,6. Непразрысты. Падоўжана-прызматычныя крышталі слупкаватай або ігольчатай формы са штрыхоўкай паралельна падаўжэнню. У іголках гібкі.

Радовішчы ў Кіргізіі, Таджыкістане, Казахстане, Грузіі, Расіі і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons