Анх

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Анх

Анх — сімвал, які сваё паходжанне з найбольш старажытных часоў. Вядомы як егіпецкі іерогліф, а таксама як адзін з найбольш значных знакаў старажытных егіпцян. Атаясамлiваецца з даруючым жыццё сонцам, якое знаходзiцца ў эпiцэнтры задыякальнага крыжа - аднаго з мацнейшых архетыпаў старажытнасцi. Cонца сiмвалiзавала ўладу фараонаў ды сонечных багоў-пакравiцеляў. Таксама вядомы як "ключ жыцця", "ключ Егiпта", "ключ Ніла", "бант жыцця", "вузел жыцця", "крыж з пятлёй", "егіпецкі крыж", "Крукс ансата" (лац. Crux ansata).

Уяўляе сабой крыж, увянчаны зверху кольцам. У Юнікодзе Анх пазначаецца як U 2625 (☥).

З-за сваго падабенства з хрысціянскім крыжам увайшоў у копцкую сімволіку як сімвал вечнага жыцця.

«Ключ жыцця» атаясамляўся з багамі не толькі ў егіпцян. Гэты крыж таксама быў вядомы ў вялікай цывілізацыі Мая і ў скандынаваў (з'яўляўся сімвалам неўміручасці і асацыяваўся з вадой, а значыць з нараджэннем жыцця).