Цывілізацыя мая
Цывілізацыя мая — цывілізацыя Цэнтральнай Амерыкі створаная народам мая, вядомая дзякуючы сваёй пісьменнасці, мастацтву, архітэктуры і матэматычнай і астранамічнай сістэмам. Пачала фармавацца ў дакласічную эру (2000 да н.э.- 250 н.э.), большасць яе гарадоў дасягнула піка свайго развіцця ў класічны перыяд (250 н.э. — 900 н.э.). Працягвала сваё існаванне да прыбыцця канкістадораў.
Мая будавалі каменныя гарады, многія з якіх былі пакінуты задоўга да прыходу еўрапейцаў, іншыя былі заселены і пасля. Каляндар, распрацаваны мая, выкарыстоўвалі і іншыя народы Цэнтральнай Амерыкі. Ужывалася іерагліфічныя сістэма пісьма, часткова расшыфраваная. Захаваліся шматлікія надпісы на помніках. Стварылі эфектыўную сістэму земляробства, мелі глыбокія веды ў галіне астраноміі.
Нашчадкамі старажытных мая з'яўляюцца не толькі сучасныя народы мая, якія захавалі мову продкаў, але і частка іспанамоўнага насельніцтва паўднёвых штатаў Мексікі, Гватэмалы, Гандураса. Некаторыя гарады мая ўключаны ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнага спадчыны: Паленке, Чычэн-Іца, Ушмаль у Мексіцы, Тыкаль і Кірыгуа ў Гватэмале, Капан ў Гандурасе, Хоя-дэ-Серэн у Сальвадоры — невялікая вёска мая, якая была пахавана пад вулканічным попелам і цяпер раскапана.
Тэрыторыя [правіць]
У цяперашні час (2011 год) тэрыторыя, на якой адбывалася развіццё цывілізацыі мая ўваходзіць у склад дзяржаў: Мексіка (штаты Ч'япас, Кампечэ, Юкатан, Кінтана-Роа), Гватэмала, Беліз, Сальвадор, Гандурас (заходняя частка).
Знойдзена каля 1000 гарадзішчаў культуры мая (на пачатак 80-х гадоў XX стагоддзя), але не ўсе з іх раскапаны або даследаваны археолагамі, а таксама 3000 пасёлкаў.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Дакалумбавы культуры Месаамерыкі | ||
|---|---|---|
| Пералік культур | Ацтэкі — Веракрус — Гуаяба — Ісапа — Капача — Какле — Куікуілька — Кускатлан — Мая — Міштэкі — Монтэ-Альта — Альмека-шыкаланка — Альмекі — Сапатэкі — Тараскі — Тэатыўакан — Тлатылька — Тальтэкі — Татанакі — Уастэкі — Чычымекі — Чалула — Шахтавыя магілы і Тэўчытлан — Шачыпала — Эпіёльмекі | |
| Рознае | Месаамерыканская храналогія — Дакалумбавы руіны Мексікі — Каменныя шары — Месаамерыканская гульня ў мяч — Месаамерыканская піраміда — Месаамерыканскія сістэмы пісьма — Чынампа — Мовы Месаамерыкі | |
| Глядзіце таксама | Дакалумбавы культуры — Арыдаамерыка — Канкіста | |
| Партал «Індзейцы» | ||
