Артур Фоўлкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артур Аляксандр Фоўлкс
Arthur Alexander Foulkes
Сцяг10-ы Генерал-губернатар Багамскіх Астравоў
з 14 красавіка 2010
Манарх Елізавета II
Папярэднік Артур Дыян Ханна

Нараджэнне 11 мая 1928(1928-05-11) (95 гадоў)
Веравызнанне Каталіцтва
Партыя
Прафесія журналіст
Дзейнасць дыпламат, журналіст, палітык
Узнагароды
рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія

Сэр Артур Александэр Фоўлкс (англ.: Sir Arthur Alexander Foulkes, нар. 11 мая 1928, Мэцью-таўн - ) — генерал-губернатар Багамскіх Астравоў з 14 красавіка 2010.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19621967 Артур Фоўлкс, журналіст па прафесіі, быў галоўным рэдактарам газеты «Bahamian Times», а ў 1967 годзе ўпершыню быў абраны ў Палату асамблей ад Прагрэсіўнай ліберальнай партыі прэм'ер-міністра краіны Ліндэна Піндлінга і стаў у яго ўрадзе міністрам камунікацый і турызму. У 1971 годзе Фоўлкс стаў адным з заснавальнікаў кансерватыўнага Свабоднага нацыянальнага руху і прадстаўляў яго ў ніжняй палаце да 1992 года з перапынкам у 19721982, калі быў прызначаны на працягу двух тэрмінаў членам Сената.

У 1992 годзе Фоўлкс быў прызначаны высокім камісарам краіны ў Вялікабрытаніі і па сумяшчальніцтве паслом у Францыі, Германіі, Італіі, Бельгіі, а таксама прадстаўніком краіны пры Еўрапейскім саюзе і Садружнасці нацый. У 1999 Фоўлкс вярнуўся на Багамы і стаў фармальным паслом у Кітаі і на Кубе, аднак застаўся на радзіме. З 2007 года Фоўлкс узначальваў Інфармацыйныя службы Багамскіх астравоў.

Пасля адстаўкі генерал-губернатара краіны Артура Дыяна Ханны Фоўлкс у 2010 годзе стаў яго пераемнікам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]