Арытмія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арытмія
Ekg abnormal bionerd.jpg
МКХ-10 I47.47. — I49.49.
МКХ-9 427427
DiseasesDB 15206 15206
MedlinePlus 001101 001101
MeSH D001145 D001145

Арытмія (стар.-грэч.: ἀρρυθμία — няўзгодненасць) — парушэнне частасці, рэгулярнасці і паслядоўнасці сардэчных скарачэнняў. Выклікаецца ішэміяй сэрца, інфекцыяй, запаленнем праз змену тэмпературы цела, парушэннем дзейнасці шчытападобнай залозы і гіпертаніяй.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне немачы прадухіляе штодзённае размінанне, плаванне і пешыя прагулкі. Карысна штодня ўжываць багатыя на калій гародніну і садавіну (абрыкосы, бананы, печаная бульба, курага і разынкі), рыбу дзеля тлустых кіслатаў амега-3 у рыбіным тлушчы. Таксама варта пазбягаць палення і стрэсу, ужыцця моцнай гарбаты, кавы і спірту, падымання цяжкіх прадметаў і перасоўвання мэблі.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Развіццю хваробы спрыяе сытная ежа, цеснае адзенне, запор, укус насякомага, стрэс, паленне, ужыццё спірту і цукровы дыябет у спалучэнні з атлусценнем і павышаным артэрыяльным ціскам.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз страту прытомнасці, адчуванне слабасці, запамароку, боль і сцісканне ў грудзях, дыхавіцу і пачашчанае дыханне[1].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць шэраг відаў арытміі: 1) тахікардыя (стар.-грэч.: ταχύς + καρδία — хуткі + сэрца) — сэрцабіцце звыш 100 удараў за хвіліну, 2) брадзікардыя (стар.-грэч.: βραδύς + καρδιά — павольны + сэрца) — пульс менш як 60 сардэчных скарачэнняў за хвіліну, 3) міргальная — нерытмічныя і бязладныя скарачэнні сардэчнай мышцы (пагроза тромбаэмбаліі, развіццё сардэчнай недастатковасці), 4) экстрасісталія — пазачарговае скарачэнне сэрца або яго аддзелаў, 5) блакада сэрца — парушэнне правядзення імпульсу праз анатамічнае або функцыянальнае пашкоджанне праводных шляхоў сэрца[2].

Зноскі