Аўгсбургскае веравызнанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аўгсбургскае веравызнанне (лац.: Confessio Augustana) — асноўны дакумент вызнання веры лютэранскай царквы і адзін з самых важных дакументаў лютэранскай Рэфармацыі. Аўгсбургскае веравызнанне напісана нямецкай і лацінскай мовамі і было прадстаўлена шэрагу нямецкіх кіраўнікоў і прадстаўнікам «вольных гарадоў» на сойме ў Аўгсбургу 25 чэрвеня 1530 года. Тэкст веравызнання належыць пратэстанцкаму дзеячу Філіпу Меланхтану, які быў зацверджаны Марцінам Лютэрам. Прычынай напісання веравызнання з'яўляецца заклік імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V да тлумачэння Лютэрам і яго паплечнікамі сваіх рэлігійных перакананняў у спробе аднавіць рэлігійнае і палітычнае адзінства ў імперыі, дзеля падтрымкі абараноздольнасці супраць турэцкага ўварвання. Вызнанне з'яўляецца чацвёртым дакументам, які змяшчаецца ў кнізе згоды.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Лютэранства 21 студзеня 1530 года імператар Карл V выдаў лісты з Балонні, запрашаючы прадстаўнікоў імперскіх тэрытарыяльных адзінак сустрэцца на імперскім сойме ў Аўгсбургу 8 красавіка з мэтай абмеркавання і вырашэння розных важных пытанняў. Не зважаючы на тое, што загад аб запрашэнні быў вытрыманы ў вельмі мірнай форме, ён быў атрыманы з падазрэннем некаторымі пратэстантамі. Ландграф Філіп Гесэнскі вагаўся аб прысутнасці на рэйхстагу, аднак Іаган Саксонскі, які атрымаў загад 11 сакавіка, 14 сакавіка накіраваў лісты да Марціна Лютэра, Юстуса Ёнаса, Іагана Бугенхагена і Філіпа Меланхтана, каб сустрэцца з імі ў Торгау, дзе ён жыў, дзеля стварэння апісання лютэранскай веры, дзеля прадстаўлення яго перад імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі на сойме.

Гэтае апісанне атрымала назву «Артыкулы Торгау». 3 красавіка, курфюрст і рэфарматары рушылі з Торгау і дасягнулі горада Кобург 23 красавіка. Там, Лютэр застаўся чакаць паплечнікаў, бо згодна з Вормскім эдыктам знаходзіўся па-за законам. Астатнія дасягнулі Аўгсбурга 2 мая. Падчас падарожжа, Меланхтан працаваў над апалогіяй, выкарыстоўваючы Торгаўскія артыкулы, і паслаў праект сваёй працы да Лютэра ў Кобург 11 мая, які той ухваліў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

28 артыкулаў[правіць | правіць зыходнік]

Аўгсбургскае веравызнанне складаецца з 28 артыкулаў, прадстаўленымі лютэранскім княз'ям і прадстаўнікам «вольных гарадоў» на сойме ў Аўгсбургу, якія вызначалі пратэстанцкія тэзы і антытэзы. 21 галоўных тэзаў апісваюць нарматыўныя прынцыпы хрысціянскай веры, якой прытрымліваліся лютэране; 7 антытэзаў маюць выгляд сцвярджэнняў, якія апісваюць тое, што разглядаецца як парушэнні хрысціянскай веры ў цяперашняй Рымскай царкве.

Заключэнне[правіць | правіць зыходнік]

«Тое, што ў вучэнні і абрадах з нашага боку нічога не пярэчыць Свяшчэннаму Пісанню або каталіцкай царкве». Подпісы некалькіх свецкіх лідараў Саксоніі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]