Аўтаномны край Ваяводзіна
|
|||
| Шаблон:Serbia 2 | |||
| Афіцыйныя мовы | Сербская, Венгерская, Славацкая, Румынская, Харвацкая, Русінская | ||
| Сталіца | Нові Сад | ||
| Плошча – Цалкам – % вады |
21,500 км² n/a |
||
| Насельніцтва – Цалкам (2002) – Шчыльнасць |
2,031,992 94.51/км² |
||
| Этнічныя групы (2002) |
Сербы: 65.05% Венгры: 14.28% Славакі: 2.79% Харваты: 2.78% Югаславы: 2.45% Чарнагорцы: 1.75% Румыны: 1.5% Цыгане: 1.43% Іншыя: 7.97% |
||
| Прэм'ер-міністр | Боян Пайціч | ||
| Старшыня Скупшчыны | Боян Кострэш | ||
| ISO 3166-2 | CS-VO | ||
| Часавы пояс | CET, летні CEST | ||
Ваяводзіна (серб. Војводина) — аўтаномны край Сербіі, размешчаны паўночней Дуная у межах паўднёвай часткі Сярэднедунайскай нізіны, мелай тут слаба раздзелены рэльеф (вышыня 70-250 м). На паўднёвым захадзе края ўзвышаецца ізаляваны камлюк Фрушка-Гара (вышыня да 539 м), на паўднёвым усходзе - адгор'е Паўднёвых Карпат (вышыня да 641 м). Клімат умераны, кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 22-24°С, студзеня ад -1,2 да 2,6 °С. Ападкаў 550-750 мм у год. Буйныя рэкі: Дунай, Ціса, Таміш. Пераважаюць ландшафты чарназёмных стэпаў, дзякуючы чаму Ваяводзіна з'яўляецца жытніцай усёй Сербіі. Акрамя гадоўлі збожжавых і тэхнічных культур у краі развіта садоўніцтва, вінакур'е і мяса-малочная жывёлагадоўля.
У VI ст. на тэрыторыі Ваяводзіны пасяліліся славяне, але ўжо ў канцы IX ст. гэтая тэрыторыя была заселеная венграмі і пазней увайшла ў склад Венгерскага каралеўства, разам з якім апынулася ў 1526-1918 пад уладай Габсбургскай манархіі. Падчас Рэвалюцыі 1848-49 у Венгрыі на тэрыторыі Ваяводзіны адбываліся антыфеадальныя выступы сербскіх сялян. У траўні 1848 народная скупшчына шэрагу камітэтаў Паўднёвай Венгрыі, населеных сербамі, абвясціла аўтаномію Ваяводзіны, аднак вянгерскі рэвалюцыйны ўрад адмовілася яе прызнаць. У сярэдзіне 19 ст. у выніку аб'яднання Срэма, Баната і Бачкі было створана адмысловае герцагства (адгэтуль назва Ваяводзіны: серб. Bojводина, ням. Herzogtum - герцагства), існавалае да 1860. У 1918 тэрыторыя Ваяводзіны ўвайшла ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, а пасля пераназвання яго ў Югаславію па новым адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню з земляў Ваяводзіны была сфармаваная Дунайская банавіна з цэнтрам у горадзе Нові-Сад. Пасля капітуляцыі Югаславіі ў 1941 г. вялікая частка Ваяводзіны была падзеленая паміж Венгрыяй і фашысцкай Харватыяй. У кастрычніку 1944 савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю Ваяводзіны, а 31 ліпеня ў Нові-Садзе скупшчына Ваяводзіны абвясціла стварэнне Аўтаномнага краю Ваяводзіна ў складзе Народнай Рэспублікі Сербіі. У 1963 г. ФНРЮ была пераназваная ў СФРЮ, а Аўтаномны край Ваяводзіна ў Аўтаномны Сацыялістычны край Ваяводзіна, якім ён і заставаўся да распаду Югаславіі. Пасля аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косава Ваяводзіна стала адзінай аўтаноміяй кантраляванай Сербіяй.
Ваяводзіна вядомая сваім шматнацыянальным складам насельніцтва. Акрамя сербаў, якія складаюць 65 прац., у ёй жывуць венгры (14%), славакі (3%), харваты (3%), югаславы (3%), чарнагорцы (2%), румыны (1,5%), цыгане (1,5%), русіны (1%), македонцы (0,5%) і іншыя. Па перапісе 2002 г. 69% вернікаў вызнае праваслаўе, 19% - каталіцызм, 3,5% - пратэстанцызм. Афіцыйнымі мовамі з'яўляюцца сербская, венгерская, славацкая, румынская, русінская і украінская.
Усяго ў краі пражывае звыш двух мільёнаў чалавек.
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтаномны край Ваяводзіна
Гарады [правіць]
Вядомыя асобы [правіць]
Спасылкі [правіць]