Распад Югаславіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Breakup of Yugoslavia.gif

Фактарамі распаду югаслаўскай федэрацыі сталі смерць Ціта і фіяска праводжанай яго пераемнікамі нацыянальнай палітыкі, распад сусветнай сацыялістычнай сістэмы, воплеск нацыяналізму ў Еўропе (прычым не толькі ў краінах Цэнтральна-Усходняга рэгіёна).

З прычыны нарастальных нацыянальных рознагалоссяў па завяшчанні Ціта пасля яго смерці пост прэзідэнта краіны быў скасаваны, а на чале краіны ўстаў Прэзідыум, члены якога (главы саюзных рэспублік і аўтаномных абласцей) штогод змянялі адзін аднаго па чарзе. Кароткачасовы эканамічны цуд у сярэдзіне 1980-х гг. скончыўся імклівай інфляцыяй і развалам эканомікі, што прывяло да абвастрэння адносін паміж эканамічна больш развітымі Харватыяй і Славеніяй, і астатнімі рэспублікамі.

У 1990 г. ва ўсіх шасці рэспубліках СФРЮ былі праведзеныя мясцовыя выбары. Перамогу на іх усюды атрымалі нацыяналістычныя сілы.

Падчас грамадзянскай вайны і распаду ад Вялікай Югаславіі ў канцы XX ст. аддзяліліся чатыры з шасці саюзных рэспубалік (Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія). Тады жа на тэрыторыю спачатку Босніі і Герцагавіны, а затым аўтаномнага края Косава былі ўведзеныя міратворчыя сілы ААН пад кіраўніцтвам ЗША. У Косава, пад падставай урэгулявання cагласна мандату ААН міжэтнічнага канфлікту паміж сербскім і албанскім насельніцтвам, ЗША і іх саюзнікі правялі ваенную аперацыю па захопу і фактычнаму аддзяленню ад Югаславіі і Сербіі гэтага аўтаномнага края, які апынуўся пад пратэктаратам ААН. Тым часам Югаславія, у якой у пачатку XXI ст. заставалася дзве рэспублікі, ператварылася ў Малую Югаславію (Сербія і Чарнагорыя). На сённяшні дзень, пасля правядзення рэферэндума аб незалежнасці ў Чарнагорыі, апошнія астаткі ранейшай федэрацыі сышлі ў гісторыю, Сербія і Чарнагорыя таксама сталі незалежнымі дзяржавамі.

Абвяшчэнне незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Краіны пасля распаду Югаславіі