Багдан Хмяльніцкі
З Вікіпедыя.
Багдан Хмяльніцкі (1595 — ліпень 1657), украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запарожскую Сеч і праз год узняў паўстанне супраць палякаў, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разбіла польскае войска ў 1648 годзе пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.
У 1654 г. па просьбе Хмяльніцкага Украіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагаднення з Трансільваніяй і Швецыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.
Гл.таксама: Іван Выгоўскі, Юры Хмяльніцкі.
[правіць] Крыніцы
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654-1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Эл. крыніца knihi.com. ISBN 5-343-01637-5

