Базіліката
| Базіліката | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Краіна | Італія |
| Сталіца | Патэнца |
| Насельніцтва | 597 768 тыс. чал. |
| Год перапісу | 2008 |
| Плошча | 9 992 км² |
| У Сеціве | regione.basilicata.it |
| Карта | |
Базіліката (іт. Basilicata) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Рэгіён падзяляецца на дзве правінцыі:Матэра, Патэнца.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Рэгіён ахоплівае вялікую частву Паўднёвых Апенін. Мяжуе з Апуліяй на поўначы, з Апуліяй і Іанічным морам на ўсходзе, з Калабрыяй на поўдні і Тырэнскім морам і Кампаніяй на захадзе.
Амаль палова тэрыторыі Базілікаты пакрыта горамі. Часткова сюды заходзіць масіў Паліна, вышэйшая кропка якога — Дольчэдормэ, 2267 м. Тут таксама праходзіць масіў Сірына, з вышынямі Монтэ Папа, 2004 м, Монтэ Рапара, 1764 м, і горная сістэма Мадалена, з вяршыняй Монтэ Вальтурына, 1836 м. На поўначы рэгіёна размешчаны вулкан Спента.
Раўніны займаюць 8 % тэрыторыі. Вялікая частка з іх прымыкае да марскога ўзбярэжжа. З рэк найбольш значныя Брадана, Базента, Агры, Сіні і Кавонэ.
Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зоне ўзбярэжжа тыпова марскі, і чым далей углыб тэрыторыі, тым больш кантынентальны.
Гісторыя [правіць]
Базіліката быў населены людзьмі розных народаў з глыбокай старажытнасці. Аднымі з якіх былі луканы. Ад імя якіх паходзіць неафіцыйная назва рэгіёна - Луканія. Луканы былі пакораны лацінамі і рэгіён стаў адной з правінцый Рымскай імперыі.
У сярэднявеччы рэгіён Базіліката падвергся шматлікім набегам германскіх плямёнаў, гатоў і лангабардаў, пасля чаго знаходзіўся пад уладай Візантыі. У 847 г. Базіліката ўвайшоў у склад аўтаномнага княства Салерна, утворанага ў выніку падзелу лангабардскага герцагства Беневента. З 11 ст. тэрыторыя рэгіёна ўвайшла ў склад каралеўства Абедзвюх Сіцылій, а затым Неапалітанскага каралеўства.
На працягу ўсёй гісторыі Базіліката заставаўся найбедным рэгіёнам Італіі, што спараджала пастаянныя сялянскія паўстанні, мецяжыі і масавыя міграцыі. Базіліката найбяднейшы рэгіён Італіі і сёння.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базіліката- Афіцыйная старонка
