Адміністрацыйны падзел Італіі
Паводле Канстытуцыі ад 11 снежня 1947 года (ст. 116), Італьянская Рэспубліка падзяляецца на 20 абласцей (рэгіёнаў, іт. regioni), з якіх 5, у якіх кампактна пражываюць этнічныя і моўныя меншасці, маюць адменны аўтаномны статус і дадатковыя (акрамя італьянскага) афіцыйныя мовы (азначаны ў дужках у ніжэйзгаданым спісе):
1. Абруца
2. Вале-д’Аоста (французская мова)
3. Апулія
4. Базіліката
5. Калабрыя
6. Кампанія
7. Эмілія-Раманья
8. Фрыўлі-Венецыя-Джулія (фрыўльская, нямецкая, славенская і венецкая мовы)
9. Лацыё
10. Лігурыя
11. Ламбардыя
12. Марке
13. Малізэ
14. П'емонт
15. Сардзінія (сардынская мова)
16. Сіцылія (сіцылійская мова)
17. Трэнціна — Альта-Адыджэ (нямецкая, ладынская мовы)
18. Таскана
19. Умбрыя
20. Венета
Нумары ў спісе адпавядаюць нумарам на карце.
У рэгіёнах ёсць свае парламенты — рэгіянальныя саветы і ўрады — джунты (giunti), якія маюць паўнамоцтвы ў пытаннях мясцовага самакіравання. Усе рэгіёны, акрамя Вале-д’Аоста, падзяляюцца на правінцыі (іт. province), якіх налічваецца 110 (дзве з іх, Трэнта і Бальцана з рэгіёне Трэнціна-Альта-Адыджэ, таксама маюць аўтаномны статус). Правінцыі, у сваю чаргу, падзяляюцца на камуны (абшчыны, іт. communi), якія могуць таксама падпадзяляцца на тэрытарыяльныя часткі (іт. frazioni). Камуны вельмі разнастайныя па памерах; самай вялікай камунай Італіі па плошчы і насельніцтву з'яўляецца Рым (1285 км2, 2,76 млн чал.), самай маленькай па плошчы — Ф'ера-дзі-Прым'ера (0,15 км2), па насельніцтвў — Педэзіна (34 чал.).
[правіць] Гістарычныя адміністрацыйныя адзінкі
| Краіны Еўропы: Адміністрацыйны падзел | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Арменія¹ | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
|
| Табліца адміністрацыйных адзінак паводле краін |
