Фрыулі-Венецыя-Джулія
Шаблон:Рэгіён Італіі Фрыулі-Венецыя-Джулія (іт. Friuli-Venezia Giulia, вен. Friułi-Venezsia Julia , Шаблон:Lang-fur) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Мае пашыраныя паўнамоцтвы (нараўне з наступнымі аўтаномнымі рэгіёнамі Італіі: Сардзінія, Сіцылія, Трэнціна — Альта-Адыджэ, Вале-д'Аоста) у сувязі з наяўнасцю этнічных меншасцей і асаблівасцямі гістарычнага развіцця. Адміністрацыйны цэнтр - Трыест.
Эканоміка [правіць]
Фрыулі-Венецыя-Джулія — адзін з найбольш развітых італьянскіх рэгіёнаў.
Вядучыя галіны прамысловасці: хімічная прамысловасць, суднабудаванне, металургія, вытворчасць мэблі.
Прыдатныя для с/г выкарыстання зямлі займаюць пшаніца, кукуруза, цукровыя буракі, агароднінныя культуры, вінаграднікі.
З'яўляючыся натуральным выхадам да мора для многіх краін Цэнтральнай Еўропы, рэгіён знаходзіцца на скрыжаванні важных транспартных шляхоў паміж усходам і захадам Паўднёвай Еўропы.
