Малізэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Flag of Molise.svg Regione-Molise-Stemma.svg
Агульная інфармацыя
Краіна Італія
Сталіца Кампабаса
Насельніцтва 312 686 чал.
Год перапісу 2008
Плошча 4 438 км²
У Сеціве regione.molise.it
Карта
Molise in Italy.svg

Малізэ (італ.: Molise, неап.: Mulise) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Мяжуе з рэгіёнамі Абруца, Лацыё, Кампанія і Апулія, мае выхад да Адрыятычнага мора. Складаецца з 2 правінцый, Кампабаса і Ізернія, са сталіцай у горадзе Кампабаса.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш гарыстая тэрыторыя ў глыбіні рэгіёну, на мяжы з Лацыё і Абруца. Найбольш буйнымі горнымі масівамі з'яўляюцца горы Кампа, Капрара і Мэта (гара). Гарыстасць мясцовасці спадае па кірунку да ўзбярэжжа Адрыятыкі. Патокі вады сфарміравалі ў гарах даліны, праз якія працякаюць тры галоўныя ракі рэгіёну — Трыньё, Біферна і Фарторэ. Асноўныя пароды — асадкавыя вапняковыя, што прыводзіць да ўзнікнення апоўзняў і селяў. Лясных масіваў няшмат. Увосень выпадаюць багатыя дажджы, зімы звычайна суровыя. Малізэ з'яўляецца адным з самых халодных рэгіёнаў паўднёвай Італіі. Разам з тым на ўзбярэжжы клімат цёплы і залежыць ад марскіх брызаў.