Бары Фіцджэральд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бары Фіцджэральд
англ.: Barry Fitzgerald
Імя пры нараджэнні Уільям Джозэф Шылдс
Дата нараджэння 10 сакавіка 1888(1888-03-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1961(1961-01-14)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Ірландыя
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр
Кар’ера 19241961
Узнагароды
IMDb ID 0280178
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары Фіцджэральд (англ.: Barry Fitzgerald, народжаны Уільям Джозэф Шылдс англ.: William Joseph Shields; нар. 10 сакавіка 1888 — 14 студзеня 1961) — ірландскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, уладальнік прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» за ролю айца Фіцгібона ў фільме «Ісці сваім шляхам» (1944). Ён увекавечаны двума зоркамі на Галівудскай алеі славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бары Фіцджэральд нарадзіўся ў горадзе Дублін, Ірландыя, у сям’і Фані Сафіі (у дзявоцтве Унгерленд) і Адольфуса Шылдса. Яго бацька быў ірландзец, а маці — немка[3][4]. Ён быў старэйшым братам ірландскага акцёра Артура Шылдса.

Бары Фіцджэральд ніколі не быў жанаты і не меў дзяцей. Памёр ў 1961 годзе ва ўзросце 72 гадоў.

Выбраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1958
ф Руні[en] Rooney дзядуля
1952
ф Ціхі чалавек[en] The Quiet Man Майклін «Ог» Флін
1947
ф Каліфорнія[en] California Майкл Фабіян
1944
ф Ісці сваім шляхам Going My Way айцец Фітцгібон
1948
ф Доўгі шлях дадому[en] The Long Voyage Home Кокі
1939
ф Ціхаакіянскі лайнер[en] Pacific Liner Брыч
1938
ф Марыя Антуанета[en] Marie Antoinette гандляр
1930
ф Юнона і павіч[en] Juno and the Paycock аратар

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Год Узнагарода Катэгорыя Фільм Вынік
1945 «Оскар» Найлепшая мужчынская роля «Ісці сваім шляхам» (англ.: Going My Way) Намінацыя
Найлепшая мужчынская роля другога плана Перамога
«New York Film Critics Circle» Найлепшая мужчынская роля другога плана Перамога
«Залаты глобус» Найлепшая мужчынская роля другога плана Перамога

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Barry Fitzgerald // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Barry Fitzgerald // Dictionary of Irish BiographyRIA.
  3. General Registrar's Office. IrishGenealogy.ie. Праверана 22.11.2020. (англ.)
  4. The son of an Irish father, Adolphus Shields, and a German mother, Fanny Ungerland. (англ.)