Хіт Леджэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хіт Леджэр
Heath Ledger
Фота
 
Імя пры нараджэнні: Хіткліф Эндру Леджэр
Дата нараджэння: 4 красавіка 1979(1979-04-04)
Месца нараджэння: Перт, Аўстралія
Дата смерці: 22 студзеня 2008(2008-01-22) (28 гадоў)
Месца смерці: Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства: Сцяг Аўстраліі Аўстралія
Прафесія: акцёр
Кар'ера: 19922008
IMDb: ID 0005132
 
Узнагароды:

«Оскар» (2009)
«Залаты глобус» (2009)
BAFTA (2009)

Хіт Леджэр (англ.: Heath Ledger; 4 красавіка 1979, Перт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія22 студзеня 2008, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — вядомы аўстралійскі акцёр, намінаваны на «Оскара». Пасля паспяховых роляў у кіно і на тэлебачанні Аўстраліі у 1990-х гадах Леджэр у 1998 годзе пераехаў у ЗША з мэтай развіцця акцёрскай кар'еры. У Галівудзе ён зняўся ў 19 фільмах, уключаючы такія карціны як «10 прычын маёй нянавісці» (1999), «Патрыёт» (2000), «Гісторыя рыцара» (2001), «Гарбатая гара» (2005) і «Цёмны рыцар» (2008)[1]. У дадатак да акцёрскай кар'еры ён прадзюсаваў і здымаў музычныя кліпы і імкнуўся стаць рэжысёрам[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хіткліф Эндру Леджэр нарадзіўся ў горадзе Перт (Заходняя Аўстралія). Маці — Салі Леджэр Бэл, настаўніца французскай, яе продкі паходзяць з шатландскага клана Кэмпбэл; бацька — Кім Леджэр, аўтагоншчык і горны інжынер. Хіт і яго сястра Кэтрын былі названыя бацькамі ў гонар герояў рамана Эмілі Бронтэ «Навальнічны перавал». Бацькі развяліся, калі Хіту было 10 гадоў, хлопчык застаўся з маці, але працягваў падтрымліваць добрыя адносіны і з бацькам.

Падчас вучобы ў Гілфардскай граматычнай школе для хлопчыкаў, Хіткліф актыўна займаўся спортам у школьнай хакейнай камандзе, захапляўся танцамі, а акрамя таго іграў у школьнай тэатральнай студыі. У 15 гадоў ён стаў кіраўніком школьнай акцёрскай каманды, якая прымала ўдзел у спаборніцтвах і канчаткова зрабіў выбар на карысць акцёрскай прафесіі.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

22 студзеня 2008 года ў 15:31 Хіт Леджэр быў знойдзены мёртвым у сваёй Нью-Ёркскай кватэры на Манхэтане.

Следства не змагло ўсталяваць дакладныя прычыны смерці, таму спатрэбілася правесці дадатковую таксікалагічную экспертызу, па выніках якой была абвешчана афіцыйная прычына смерці Леджэра — вострая інтаксікацыя, выкліканая сумесным дзеяннем болеспаталяльных, снатворных і антыдэпрэсантаў (аксікадона, гідракадона, дыязепама, тэмазепама, альпразалама і даксіламіна)[3].

Акцёр пакутаваў ад дэпрэсіі, выкліканай парывам адносін з Мішэль Уільямс.

Цела акцёра было адпраўлена ў Аўстралію. 9 лютага 2008 года ён быў пахаваны на радзіме, у горадзе Перт. Развітацца з Хітам Леджэрам прыйшлі каля паўтысячы чалавек, у тым ліку і былая нявеста акцёра Мішэль Уільямс, а таксама актрыса Кейт Бланшэт.

Зноскі

  1. Heath Ledger – Credits , Variety . Праверана 16 кастрычніка 2009. (недаступная спасылка)
  2. Dawtrey, Adam. 'Parnassus' Team Faces Dilemma , Variety (23 January 2008). Праверана 23 студзеня 2008.
  3. Актер Хит Леджер умер от случайной передозировки лекарств — экспертиза (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плану 2001-2020 Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю другога плану — Кінастужка 2001—2020 Шаблон:Прэмія BAFTA за лепшую мужчынскую ролю другога плану 2001-2020

Шаблон:Прэмія «Сатурн» лепшаму кінаакцёру другога плану