Джын Хэкмен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джын Хэкмен
англ.: Gene Hackman
Дата нараджэння 30 студзеня 1930(1930-01-30)[1][2] (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Betsy Arakawa[d]
Дзеці Christopher Allen Hackman[d], Elizabeth Jean Hackman[d] і Leslie Anne Hackman[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, аўтар
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» National Defense Service Medal
прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю

Прэмія «Сярэбряны мядзведзь» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1989)

Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1973)

Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога плана[d] (1993)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — камедыя ці мюзікл[d] (2001)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана — кінафільм[d] (1992)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (1971)

прэмія Сесіля Б. Дэ-Міля[d] (2002)

Clarence Derwent Awards[d]

IMDb ID 0000432
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джын Гэ́кман (англ.: Gene Hackman; 30 студзеня 1930 года) — былы амерыканскі акцёр, пісьменнік і марскі пяхотнік ЗША. Падчас сваёй кар’еры, якая доўжылася больш за шэсць дзесяцігоддзяў, Хэкмен атрымаў дзве прэміі Оскар, чатыры Залатыя Глобусы, адну прэмію Гільдыі кінаакцёраў і дзве прэміі BAFTA.

Першы і адзіны Оскар як найлепшы акцёр Хэкмен атрымаў дзякуючы выкананню ролі Джымі «Папая» Дойля ў трылеры 1971 года «Французскі сувязны» (1971). Оскар як найлепшы акцёр другога плану выканаўца атрымаў дзякуючы ўдзелу ў вестэрн-фільме Клінта Іствуда «Непрабачаны» (1992). Іншымі значнымі ролямі Хэкмена былі ролі ў такіх праектах, як «Прыгоды Пасейдона» (1972), «Размова» (1974), «Французскі сувязны 2» (1975), «Мост занадта далёка» (1977), «Супермен» (1978), «Баскетбольная дружына з Індыяны» (1986), «Няма выйсця» (1987), «Бэт-21» (1988), «Фірма» (1993), «Хуткі і мёртвы» (1995), «Знайсці карантыша» (1995), «Барвовы прыліў» (1995), «Вораг дзяржавы» (1998), «Мураш Анц» (1998), «Дублёры» (2000), «У тыле ворага» (2001), «Сямейка Тэненбаўм» (2001) і «Вітаем у Муспарце» (2004), які стаў апошнім фільмам акцёра.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]