Бацьёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Бацьёва
укр.: Батьово
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Бэрэгаўскі раён[d]
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
105 м
Насельніцтва
3000 чалавек (2018)
Шчыльнасць
607 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3141
Паштовы індэкс
90212
КААТУУ
2120455400
Афіцыйны сайт
Бацьёва на карце Украіны ±
Бацьёва (Украіна)
Бацьёва
Бацьёва (Закарпацкая вобласць)
Бацьёва

Бацьёва (укр.: Батьово) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Бэрэгаўскага раёна, аднайменны пункт пропуску на мяжы з Венгрыяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ваколіцах мястэчка выяўленыя тры паселішчы: адно — эпохі позняй бронзы (канец II тыс. да н.е.) і два — першых стагоддзяў нашай эры (на адным з іх даследавана 9 печаў вытворчага прызначэння).

Першыя згадкі пра мястэчка выяўленыя ў пісьмовых крыніцах пад 1205 г. Адносна назвы, то ёсць здагадка, быццам у гэтых месцах адпачываў хан Батый з войскам падчас свайго чарговага паходу. Па іншай версіі, пры вясновых паводках навакольнае мясцовасць моцна затаплівалася, утвараючы брудныя выбоіны (па венгерску «Kátyú», якое пасля трансфармавалася ў «Bátyú»).

У пачатку ХІІІ ст. сяло некалькі разоў пераходзіла ва ўласнасць розных феадалаў, пакуль не апынулася ва ўласнасці багатай венгерскай сям’і Лоняй. Прадстаўнікі роду Лоняй валодалі вёскай з 1285 па 1920 г.

Вялікае значэнне для вёскі мела чыгунка, якая была пракладзеная ў ХІХ ст. У прыватнасці, 24 кастрычніка 1872 г. быў адкрыты ўчастак венгерскай Паўночна-Усходняй чыгункі Чоп — Каралёва, якая ішла праз Бацёва, а 4 снежня 1872 г. быў адкрыты адгалінаваны ўчастак Бацёва — Мукачэва венгерскай Паўночна-Усходняй чыгункі.

Сяло належала Аўстра-Венгерскай імперыі, а ад яе распаду ў 1918 г. да 1938 г. было часткай Чэхаславакіі. Толькі з канца сакавіка да пачатку мая 1919 г. у Бацёва існавала савецкая ўлада. У 1921 г. у вёсцы створана арганізацыя Камуністычнай партыі Чэхаславакіі.

У перыяд акупацыі Бацёва Венгрыяй у 1938 г. 41 сям’ю кінулі ў канцлагер, а каля 90 чалавек адправілі на прымусовыя працы. 28 кастрычніка 1944 г. часткі Чырвонай Арміі вызвалілі паселішча. У 1946 г. сяло было перайменавана ў Вузлавое, а ў 1971 г. атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу. Меркавалася, што яго насельніцтва, занятае ў асноўным у абслугоўванні чыгункі і звязаных з ёю прадпрыемстваў, павялічыцца ўтрая. У пасёлку быў узведзены невялікі мікрараён з 5-павярхоўкамі, планавалася стварэнне забаўляльнага цэнтра і рост урбанізацыі. Аднак гэтыя планы не былі рэалізаваны, і сёння Бацёва па сутнасці засталося вёскай.

У 1970-х гг. тут пражывала 2084 чал. Тут знаходзілася брыгада калгаса імя XXI з’езда КПСС. За брыгадай было замацавана 800 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 500 га ворнай зямлі. Вырошчвалі збожжавыя (пераважна пшаніцу, ячмень, кукурузу) і гароднінавыя (пераважна бульба, капуста) культуры. Была развіта мяса-малочная жывёлагадоўля. У 1978 г. у пасёлку запрацаваў міжнародны кантэйнерны тэрмінал.

На тэрыторыі пасёлка працавалі: сярэдняя школа (32 настаўнікі і 421 вучань), музычная школа, бібліятэка (кніжны фонд яе складаў 8,7 тысяч асобнікаў), клуб (з залай на 150 месцаў), бальніца на 30 ложкаў (11 медработнікаў, у тым ліку 4 лекары), дзіцячы санаторый, аптэка, амбулаторыя, стадыён, сем крамаў, рэстаран, кафэ, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, дом побыту.

Рашэннем Вярхоўнай Рады Украіны ад 2 сакавіка 1995 г. пасёлку вернута гістарычная назва.

Зноскі