Валянцін Фёдаравіч Голубеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валянцін Голубеў)
Валянцін Фёдаравіч Голубеў
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1955(1955-06-21) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2011)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2014)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Іванавіч Мялешка
Партыя
Член у
Узнагароды

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, палітык. Спецыяліст па аграрнай гісторыі Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, гісторыі і гістарыяграфіі Вялікага Княства Літоўскага. Доктар гістарычных навук (2011), прафесар (2014)[2]. Загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў горадзе Светлагорск Гомельскай вобласці, служыў у савецкім войску.

Скончыў у 1981 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Уроцлаўскім, Ягелонскім, Пазнаньскім універсітэтах, Літоўскім універсітэце адукацыйных навук.

З 1981 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: лабарант, аспірант, навуковы супрацоўнік, дактарант; старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік; загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, загадчык Цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі[3]. У 1985 годзе скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Землеўладанне і землекарыстанне сялян Беларусі ў другой палове XVI—XVIII ст.»[3].

За савецкім часам быў членам КПСС[4]. Аднак на запрашэнне Зянона Пазняка ўступіў у Беларускі Народны Фронт і балатаваўся ад Беларускага Народнага Фронту ў дэпутаты на паўднёвым захадзе Мінска[5]. З 1990 года па студзень 1996 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, каардынатар Апазіцыі БНФ, сакратар Камісіі Вярхоўнага Савета па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР[6]. Быў сябрам Канстытуцыйнай камісіі. У 1991—1995 гадах — намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазіцыі БНФ у красавіку 1995 года супраць ініцыянаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму[7][8].

Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[9].

У 2006 годзе стаў першым, хто атрымаў прэмію імя Льва Сапегі, што дазволіла яму на працягу амаль года за кошт фундатараў займацца навуковай працай[10] і выкладаць у 5 польскіх універсітэтах[11].

У 2010 годзе скончыў дактарантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2011 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Сельская абшчына ў дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і царкоўных уладаннях Беларусі ў XVI—XVIII ст.»[3].

З 2021 года загадчык Цэнтра гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў і спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі[3].

Мае вялікі досвед выкладання гістарычных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае двух сыноў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Першы лаўрэат Прэміі імя Льва Сапегі (Польшча, 2006). Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[12].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 407 с. — ISBN 978-985-08-0970-4
  • Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Пад рэдакцыяй В. І. Мялешкі; Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 176 с.: іл. — ISBN 5-343-00654-Х
  • Гісторыя Беларусі ад заканчэння Другой сусветнай вайны да перыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945—2016 гг.) / В. Ф. Голубеў. — Мн.: Зміцер Колас, 2016. — 190 с. [іл.]. — ISBN 978-985-7164-19-6
  • Гісторыя Беларусі ад заканчэння Другой сусветнай вайны да перыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945—2017 гг.) / В. Ф. Голубеў. — Мн.: Зміцер Колас, 2017. — 236 с. [іл.]. — ISBN 978-985-7164-79-0

У сааўтарстве[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да пачатку XXI ст.: У пытаннях i адказах / В. Ф. Голубеў, Г. А. Грыгор’еў, В. І. Ермаловіч і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2003. — 296 с. — ISBN 978-985-469-072-5
  • Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Рэдкалегія: М.Касцюк (галоўны рэдактар) [i інш.]. Т.2.: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў i інш.; Рэдкалегія: Ю. Бохан, Г. Галенчанка. — Мн.: Современная школа: Экоперспектива, 2008. — 688 с.: іл. — ISBN 978-985-513-317-0
  • Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Рэдкалегія: М.Касцюк (галоўны рэдактар) [i інш.]. Т.3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст. / Ю. Бохан, В. Голубеў, У. Емельянчык і інш.; Рэдактары Ю. Бохан, П. Лойка. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — 344 с.: іл. — ISBN 978-985-513-105-3
  • Гісторыя сялянства Беларусі: Са старажытных часоў да 1996 г.: У 3 тамах / Я. К. Анішчанка, Г. Я. Галенчанка, В. Ф. Голубеў і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 1997—2002. — ISBN 985-08-0071-2
  • З гісторыі эканамічных рэформ на Беларусі: Вучэбна-метадычны зборнік / Рэдактар В. І. Галубовіч. Выпуск 3: З гісторыі эканамічных рэформ на Беларусі / В. Ф. Голубеў, Ю. Л. Грузіцкі, І. І. Гвардзееў і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2003. — 88 с. — ISBN 985-469-050-4
  • Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці [Тэкст]: для сяброў РГА «Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)», выкладчыкаў, слухачоў і выпускнікоў Народнага Універсітэта / Рэдактар Ю. Хадыка; В. Голубеў, І. Кітурка; Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне "Таварыства аматараў ведаў(філаматаў), Народны ўніверсітэт. — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), 2004. — 140 с.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — СПб.: Неўскі прастор, 2014. — 170 с. ISBN 978-5-94716-256-1
  • Гісторыя Беларусі ад пачатку ХІХ ст. да 1945 г. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — Мн.: Зміцер Колас, 2015. — 254 с., іл. ISBN 978-985-6992-82-0

Артыкулы (выбар)[правіць | правіць зыходнік]

  • Абшчынны (копны) суд у Беларусі ў XVI—XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2007. — № 1(90). — Сакавік. — С. 24 — 29.
  • Вялікая аграрная рэформа XVI ст. // Спадчына. — 1993. — № 4.
  • Крыніцы па гісторыі сельскай абшчыны ў Беларусі ў XVI—XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. — № 10(123). — Кастрычнік. — С. 24—30.

Рэдактар[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь і Аб’яднаная Еўропа: рэаліі i перспектывы [Тэкст]: матэрыялы канферэнцыі: Беласток, 5—6 красавіка 2003, Мінск, 14—15 мая 2004 г. / Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), Фонд Конрада Адэнаўэра; Редэктар В.Голубеў, А.Хадыка. — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), 2004. — 95 с.
  • Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. — Мн.: Народная асвета, 1994. — 135 с.: іл. — ISBN 985-03-0052-3
  • Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. 2-е выданне. — Мн.: Народная асвета, 1995. — 135 с.: іл. ISBN 985-030460-Х

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Пастанова ВАК РБ аб прысуджэнні вучонага звання прафесар Архівавана 25 чэрвеня 2014.
  3. а б в г Марозаў 2022.
  4. Алег Трусаў. Пераможцы Архівавана 6 красавіка 2009. // Сайт часопіса «Архэ-Пачатак». 5 студзеня 2009
  5. Койданаўская Рада БНФ. Старонка 23(недаступная спасылка) // Галіна Пазьняк. Беларусь у сэрцы(недаступная спасылка). — Варшава—Нью-Ёрк—Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-9955-578-07-9
  6. Альгерд Невяроўскі. 15 гадоў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 27 ліпеня 2007.
  7. Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання (Валянцін Голубеў. Галадоўка. Старонкі 103—107 Архівавана 10 жніўня 2010.) // Архэ-Пачатак. № 9 (49), верасень 2006.
  8. Сяргей Навумчык. Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа // Радыё Свабода. 9 красавіка 2010.
  9. Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва»
  10. Аляксей Дзікавіцкі. Варшава: Беларускі гісторык В.Голубеў атрымаў прэмію Льва Сапегі(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 28 красавіка 2006.
  11. Ігар Карней. Сёньня новы навучальны год пачынае Беларускі ліцэй(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 25 верасня 2006.
  12. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]