Зянон Станіслававіч Пазняк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Зянон Пазняк)
Перайсці да: рух, знайсці
Зянон Пазняк
Зянон Пазняк
Старшыня КХП-БНФ
з верасень 1999
 
Партыя: Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ
Прафесія: археолаг
Веравызнанне: рыма-каталік
Нараджэнне: 24 красавіка 1944(1944-04-24) (70 гадоў)
Шаблон:Сцяг БССР 1940 Суботнікі, Гродзенская вобласць, БССР
Жонка: Галіна Пазняк

Зяно́н Станісла́вавіч ПАЗНЯ́К (нар. 24 красавіка 1944, в. Суботнікі, Іўеўскі раён) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца, пісьменнік і паэт. Адзін з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі» (1988) і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (1989—1999), старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ (з 1999). Унук беларускага дзеяча ў міжваеннай Польшчы Янкі Пазняка.

Біяграфічныя звесткі

Зянон Пазняк пасярод беларускіх студэнтаў у Варшаве, 15 верасня 2011 года
Зянон Пазняк чытае «Лісты з-пад шыбеніцы» Канстанціна Каліноўскага падчас Беларускай дыктоўкі ў Варшаве, 28 лютага 2013 года

Беларус, каталік. Бацька загінуў на фронце ў снежні 1944. Скончыў Суботніцкую сярэднюю школу, мастацтвазнаўчае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1967), аспірантуру пры Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклору АН БССР (1972). У 1981 абараніў дысертацыю па гісторыі беларускага тэатра, з прычыны канфлікту з кіраўніцтвам інстытута абарона адбылася ў Ленінградзе.

Займаўся мастацтвазнаўствам. У 1974 пазбаўленны працы ў Інстытуце мастацтвазнаўства, з 1976 займаўся археалогіяй. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, вывучаў перыяд позняга Сярэднявечча ў Беларусі, займаючыся раскопкамі Мінска, Лоска і інш. беларускіх гарадоў. З 1960-х шмат рабіў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У 1969 апублікаваў артыкул у газеце «Праўда» на гэту тэму, што адтэрмінавала знішчэнне многіх гістарычна каштоўных будынкаў і кварталаў у цэнтры Мінска, у т.л. Траецкага прадмесця, Верхняга горада і Ракаўскага прадмесця.

У 1988 адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у Курапатах. У чэрвені 1988 у газеце «Літаратура і мастацтва» апублікаваў артыкул «Курапаты — дарога смерці» аб растрэлах у прыгарадзе Мінска тысяч мірных грамадзян у сталінскую эпоху. Масавая дэманстрацыя памяці ахвяр сталінізму («Дзяды-88») 30.10.1988 была разагнаная ўладамі з ужываннем дубінак і слёзатачывых газаў. Вынікам стаў рост апазіцыйных настрояў і ўтварэння Аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту, начале якога стаў З. Пазняк. Старшыня Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» (1989—1999) і партыі БНФ (1993—1999).

З мая 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання, кіраўнік фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы, зацвярджэнню бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоні як дзяржаўных сімвалаў, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства. У 1992 пад кіраўніцтвам З. Пазняка фракцыяй БНФ у ВС РБ створана Канцэпцыя эканамічнага развіцця Беларусі[1]. З. Пазняк вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 1994 года.

У сакавіку 1996, пазбягаючы магчымага арышту, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам, праз месяц вярнуўся ў Мінск на Чарнобыльскі шлях-96, затым зноў пакінуў краіну. Некаторы час нахадзіўся ва Украіне, Чэхіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, пасля быў запрошаны ў ЗША, дзе ўрадам яму 24 жніўня 1996 дадзены палітычны прытулак. У эміграцыі займаецца палітычнай дзейнасцю, сустракаецца з грамадскасцю і журналістамі розных краін. Жыве з сям'ёй у Варшаве (Польшча). З 1996 выдае ў Варшаве бюлетэнь «Беларускія ведамасьці». Непасрэдна праводзіць паседжанні кіруючых структур КХП-БНФ. З. Пазняк вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 1999 года.

З пач. 2001 ў Беларусі пачалі цыркуляваць чуткі аб магчымым вяртанні З. Пазняка ў краіну з мэтай удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. 15.6.2001 была зарэгістравана ініцыятыўная група па зборы подпісаў для вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у колькасці 1429 чал., кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Папкоў. Пазняк выбыў з перадвыбарнай кампаніі пасля таго, як не набраў неабходнай колькасці подпісаў выбаршчыкаў і не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата.

21.12.2005 ініцыятыўная група лідара Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ па вылучэнні яго ў кандыдаты ў прэзідэнты падала спісы на рэгістрацыю. «Юридически г-н Позняк не имеет права принимать участие в данных президентских выборах», — заявіла Старшыня Цэнтрвыбаркама Л. Ярмошына. У склад ініцыятыўнай групы, якую ўзначаліў намстарш партыі С. Папкоў, уваходзіла 2405 чал. 26.1.2006 З. Пазняк нечакана заявіў, што яго ініцыятыўная група не будзе здаваць сабраныя подпісы. «У гэтай сітуацыі, калі маёй групе арганізавалі міліцэйскае пераследаванне і мяне не будуць рэгістраваць па палітычных чынніках, мы не можам аддаваць адрасы і пашпартныя дадзеныя маіх прыхільнікаў у лапы гэтых марыянетак, каб людзей потым пераследвалі або выганялі з працы», — заявіў З. Пазняк.

Бібліяграфія

  • Браслаўшчына. Мн., 1970;
  • Рэха даўняга часу. Мн., 1985;
  • Сапраўднае аблічча. — Мн., 1992;
  • Курапаты. Менск — Ню Ёрк, 1993;
  • Глёрыя Патрыя. Вільня, 2000.
  • Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Беларускія ведамасьці, Варшава; Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Вільня, 2003. — 144 с.: іл. ISBN 9955-9337-8-X

Зноскі

  1. Апублікавана ў «Народнай газеце» ад 16 красавіка 1992.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 519-520. — 560 с. — 10 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).;
  • Позняк Зенон Станиславович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by;
  • Позняк Зенон // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсьць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В.Голубеў, А.Кіжэ, А.Смольскі, В.Трыгубовіч, Г.Ахметава, В.Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6

Спасылкі