Вежа Белен
| Манастыр іеранімітаў і вежа Белен у Лісабоне* | |
|---|---|
| Monastery of the Hieronymites and Tower of Belém in Lisbon** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Вежа Белен — адзін з сімвалаў Лісабона
|
|
| Краіна | Партугалія |
| Тып | Культурны |
| Крытэры | iii, vi |
| Спасылка | 263 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1983 (7 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Беленская вежа (парт.: Torre de Belém — «вежа Віфлеема») — умацаванае збудаванне (форт) на востраве ў рацэ Тэжу ў аднайменным раёне Лісабона. Пабудавана ў 1515—1521 гадах у гонар адкрыцця Васка да Гама марскога шляху ў Індыю і служыла па чарзе невялікай абарончай крэпасцю, парахавым складам, турмой і мытняй.
Чатырохпавярховае збудаванне вышынёй 35 метраў з'яўляецца ўзорам мануэлінскага архітэктурнага стылю, характэрнага для Партугаліі эпохі Адраджэння, аднак амаль згубленага цяпер. У XIX стагоддзі помнік стаў аб'ектам цікавасці і гонару партугальскіх рамантыкаў, была здзейснена капітальная рэстаўрацыя. У 1983 годзе вежа і бліжэйшы манастыр іеранімітаў Жыронімуш былі абвешчаны ЮНЕСКА помнікамі Сусветнай культурнай спадчыны. У наш час вежа адкрыта для наведвання.
Гл. таксама [правіць]
Крыніцы [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Гісторыя і архітэктура Вежы Белен (руск.)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вежа Белен