Каімбрскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каімбрскі ўніверсітэт

Каімбрскі ўніверсітэт (парт.: Universidade de Coimbra) — найстарэйшы ўніверсітэт у Партугаліі і адзін з найстарэйшых у Еўропе, заснаваны ў 1290 годзе, размешчаны ў горадзе Каімбры.

Ва ўніверсітэце навучаецца каля 23 тысяч чалавек. 8 факультэтаў, 4 кампусы. Універсітэт мае адну з найстарэйшых і самых багатых у Еўропе акадэмічных бібліятэк. Каімбрскі ўніверсітэт таксама з'яўляецца адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў краіны.

На афіцыйных і святочных мерапрыемствах студэнты і выкладчыкі апранаюць асаблівую ўніверсітэцкую форму (traje académico): чорныя плашчы, упрыгожаныя стужкамі. Колеры стужак азначаюць факультэт, а колькасць - год навучання. У сярэдзіне мая, пасля экзаменаў, студэнты Каімбры спальваюць свае стужачкі, адзначаючы свята.

Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]