Мансі
| МОАНСЬ Мансі |
|
|---|---|
| Колькасць | 11 432 чалавек (2002) |
| Рэгіёны пражывання | Ханты-Мансійская аўтаномная акруга |
| Мова | Руская, мансійская, |
| Рэлігія | Праваслаўе, паганства |
| Блізкія этнасы | ханты, венгры |
Мансі, малалікі фіна-угорскі народ, карэннае насельніцтва Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Цюменскай вобласці, найблізкія сваякі хантаў і венграў. Гавораць на мансійскай мове, але каля 60% лічаць роднай рускую мову. Каля 100 чалавек пражываюць на поўначы Свярдлоўскай вобласці.
Як этнас мансі склаліся ў выніку зліцця мясцовых плямёнаў уральскай неалітычнай культуры і вугорскіх плямёнаў, якія рухаліся ва II-I тысячагоддзі да н. э. з поўдня праз стэпы і лесастэпы Заходняй Сібіры і Паўночнага Казахстана. Дзвухкампанентнасць (спалучэнне культур тайговых паляўнічых і рыбаловаў і стэпавых качэўнікаў-жывёлагадоўцаў) у культуры народа захоўваецца і дагэтуль.
Першапачаткова мансі жылі на Урале і яго заходніх схілах, але са з'яўленнем у тых месцах комі і рускіх у XI-XIV стагоддзях перасяліліся ў Заўралле. Найбольш раннія кантакты з рускімі, у першую чаргу з ноўгарадцами, адносяцца да XI стагоддзя. З далучэннем Сібіры да Расійскай дзяржавы ў канцы XVI стагоддзя руская прысутнасць ўзмацнілася, і ўжо ў канцы XVII стагоддзя колькасць рускіх перавысіла колькасць мансі. Мансі паступова перасяліліся на поўнач і ўсход, часткова асіміляваліся, у XVIII стагоддзі былі звернутыя ў хрысціянства. У станаўленні і развіцці этнаса вялікую ролю адыгралі кантакты з рознымі народамі.