Верына (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верына
Морфаметрыя
Даўжыня 2,48 км
Шырыня 0,27 км
Плошча 0,47 км²
Аб’ём 0,00297 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,97 км
Найбольшая глыбіня 23,9 м
Сярэдняя глыбіня 6,3 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,16 ‰
Празрыстасць 1,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,6 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Верына (Беларусь)
Верына
Верына
Верына (Віцебская вобласць)
Верына
Верына
Map

Ве́рынавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль каля вёсак Верына і Кісялі.

Плошча паверхні возера 0,47 км², даўжыня 2,48 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Найбольшая глыбіня дасягае 23,9 м, сярэдняя 6,3 м. Катлавіна Верына лагчыннага тыпу серпавіднай формы і выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 метраў, на поўначы і поўдні да 13—15 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно да глыбіні 3 м на поўначы і да 6—8 м на поўдні складзена з пяскоў, глыбей — глей і крэменязёмісты сапрапель.
Возера эўтрофнае і слабапраточнае. Упадае ручай і выцякае ручай у раку Обаль. Зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць займае вузкую паласу і распаўсюджана да глыбіні 2,5—3 м.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]