Вестэрплятэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вестэрплятэ
польск.: Westerplatte
54°24′27″ пн. ш. 18°40′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Гданьск
Адміністрацыйны раён горада Порт
Ранейшы статус востраў
Год уключэння ў межы горада 1814
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вестэрплятэ (польск.: Westerplatte) — мясцовасць у Гданьску ў раёне Порт, паўвостраў пры ўпадзенні Мёртвай Віслы ў Гданьскі заліў.

У 1926-1939 гадах гэта быў анклаў Польшчы на тэрыторыі Вольнага горада Гданьска. Гэта сімвал пачатку Другой сусветнай вайны. У міжваенны час на Вестэрплятэ дзейнічала ваенна-транзітнае дэпо, абарона якога ў верасні 1939 года стала сімвалічным пачаткам Другой сусветнай вайны і польскага супраціўлення агрэсіі Трэцяга рэйха. Аб'екты, звязаныя з бітвай за Вестэрплятэ, былі ўнесены ў польскі нацыянальны Спіс помнікаў гісторыі 1 верасня 2003 года.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вестэрплятэ знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Гданьска. Гэта незаселены, пакрыты лясамі паўвостраў паміж Гданьскім залівам і вусцем Мёртвай Віслы. Шырыня паўвострава вагаецца ад 200 да каля 500 метраў, даўжыня складае каля 2 кіламетраў. Мяжуе на поўдні з Віслаўйсцем і Паўночным портам, а па рацэ Мёртвая Вісла — з жыллёва-прамысловым раёнам Новы порт.

Назва паходзіць з нямецкай мовы і з'яўляецца двусастаўнай. Вест - гэта значыць «заходні», а плятэ - гэта «пліта» (у значэнні "востраў»). Такім чынам, Вестэрплятэ азначае «заходні востраў». Паводле саёй назвы Вестэрплятэ яшчэ ў ХІХ стагодздзі быў востравам, і тэрмін «заходні» выкарыстоўваўся для адрозненьня вострава ад існуючага тады вострава Остплятэ («усходні востраў»), які потым далучыўся да мацерыка.

У часе Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

25 жніўня 1939 года нямецкі вучэбны браняносец «Шлезвіг-Гальштэйн» прыбыў у Гданьск нібыта з візітам ветлівасці. Нягледзячы на ​​састарэлую канструкцыю, гэта быў вельмі цяжка ўзброены карабель, падрыхтаваны да нападу, несучы пад палубай штурмавую роту. 1-7 верасня 1939 года адбывалася абарона Вестэрплятэ пад камандаваннем маёра Генрыка Сухарскага. Падчас гэтых баёў гарнізон змагаўся ў адзіноце і ў акружэнні супраць пераважаючых сіл праціўніка.

У сакавіку 1940 года на Вестэрплятэ быў створаны падлагер канцлагера ў Штутгофе. У маі 1941 года апошняй групай палонных польскіх вайскоўцаў былі завершаны разбуральныя работы (часткавы знос казармаў і ўмацаванняў), і лагер быў зачынены.

Пасля вайны, восенню 1946 года, пачалося размініраванне паўвострава. На месцы гаўптвахты No 5 устаноўлены крыж і дошка з імёнамі загінуўшых, што стварыла сімвалічныя могілкі. У той жа час у будынку казармы былі падарваныя неразарваныя бомбы, што спрыяла разбурэнню аб'екта. 2 ліпеня 1962 года крыж быў зняты і на яго месца змешчаны танк Т-34 1945 года выпуску, які не меў ніякага дачынення да абароны Вестэрплятэ ў 1939 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]