Востраў Уціла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уціла
Isla de Utila
Іслас.png
Каардынаты: Каардынаты: 16°06′00″ пн. ш. 86°58′00″ з. д. / 16.1° пн. ш. 86.966667° з. д. (G) (O) (Я)16°06′00″ пн. ш. 86°58′00″ з. д. / 16.1° пн. ш. 86.966667° з. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Іслас-дэ-ла-Баія
Акваторыя Карыбскае мора
Краіна Flag of Honduras.svg Гандурас
Уціла (Гандурас)
Уціла
Уціла
Плошча 42 км²
Насельніцтва 1 979 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 47,119 чал./км²
Бераг
Commons-logo.svgУціла на Вікісховішчы 

У́ціла (ісп.: Isla de Utila) — востраў у Карыбскім моры ля ўзбярэжжа Гандураса, уваходзіць ў групу Іслас-дэ-ла-Баія. Плошча вострава - 42 км². Насельніцтва - 1979 чал. (2001 г.)

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Уціла з'яўляецца адным з найбуйнейшых у групе Іслас-дэ-ла-Баія. Даўжыня - каля 11 км, шырыня - да 4 км. Уціла мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне.

Клімат вільготны трапічны. Сярэднегадавая тэмпература складае прыкладна 29° C. У зімовую пару колькасць ападкаў дасягае 600 мм у месяц.

Востраў амаль цалкам пакрыты зялёнымі гаямі. Найбольш каштоўныя прадстаўнікі фаўны — ігуаны і марскія чарапахі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў населены індзейцамі ў VI ст. да н. э. У 1502 г. адкрыты Хрыстафорам Калумбам, які палічыў мясцовае насельніцтва канібаламі. Гэта стала прычынай таго, што іспанскія законы, накіраваныя на абарону мірных індзейцаў, тут не дзейнічалі. Таму ў 1516 г. большасць тубыльцаў была знішчана іспанцамі, астатнія ператвораны ў рабоў і вывезены на Кубу.

У XVI - XVIII стст. кантроль над востравам аспрэчвалі іспанцы і англійскія піраты, якія былі зацікаўлены ў здабычы мясцовых чарапах. Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што Даніэль Дэфо апісаў востраў у сваім творы пра Рабінзона Круза.

У 1836 г. пасля адмены рабства ў брытанскіх калоніях на Уціле пасяліліся выхадцы з Кайманавых астравоў. У нашы дні яны складаюць большасць насельніцтва. Распаўсюджана гаворка англійскай мовы, вельмі блізкая да той, што існуе на Кайманавых астравах. Некаторы час востраў кіраваўся адміністрацыяй Ямайкі.

У 1860 г. Уціла ўвайшла ў склад Гандураса.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]