Мікалай Аляксандравіч Булганін
Мікалай Аляксандравіч Булганін (30 мая (11 чэрвеня) 1895, Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя — 24 лютага 1975, Масква, РСФСР) — савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Маршал Савецкага Саюза (3 лістапада 1947, пазбаўлены гэтага звання 26 лістапада 1958 г).
Змест |
Біяграфія [правіць]
Паводле афіцыйнай біяграфіі, «з сям'і служачых». Вучыўся ў рэальным вучылішчы. З 1918 года ў органах ВЧК, узначальваў Ніжагародскую ЧК на жалезнай дарозе. У 1922—1927 гадах у ВСНГ. У 1927—1931 гадах дырэктар Маскоўскага Электразавода, Старшыня Массавета (1931—1937), Старшыня Саўнаркама РСФСР (1937—1938), узначальваў праўленне Дзяржбанка СССР (1938—1940, 1940—1945).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны — член ваенных саветаў армій і франтоў, з 1944 г. член Дзяржаўнага камітэта абароны, а з 1945 г. — Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандавання.
Узнагароды[1] [правіць]
- Ордэн Леніна,
- 6 ордэнаў,
- медалі.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Булганин Николай Александрович // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Булганин Ник. Ал-др. // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002 (руск.)
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Дзяржаўны дзеяч}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
