Вільгельм Радзівіл
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вільгельм РАДЗІВІЛ (Фрыдэрык Вільгельм Павел; 19 сакавіка 1797, Берлін — 5 жніўня 1870) — вайсковы дзеяч Прусіі, генерал пяхоты (1855); нумізмат.
З роду Радзівілаў. Сын Антоні Генрыка.
На вайсковай службе з 1813. Удзельнічаў у вайне з Напалеонам 1813-14, з Даніяй 1848.
3 1833 ардынат нясвіжскі.
Сабраў каштоўную калекцыю манет і медалёў Польшчы і ВКЛ (каталогі збору выдадзены ў Берліне ў 1848 і 1866). Старшыня Нумізматычнага таварыства ў Берліне.
[правіць] Літаратура
- Bernhard von Poten: Radziwill, Fürst Friedrich Wilhelm Paul. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 27, Duncker & Humblot, Leipzig 1888, S. 156 f.
- Ulrich Schmilewski: Radziwill. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 21, Duncker & Humblot, Berlin 2003, S. 101–103. (Familienartikel)
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
[правіць] Спасылкі
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
