Аляксандр Людвік Радзівіл
Аляксандр Людвік РАДЗІВІЛ (4 жніўня 1594, Нясвіж — 23 сакавіка 1654, Балоння) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Сын М. К. Радзівіла Сіроткі. Вучыўся ў Нясвіжы, Германіі, падарожнічаў па Францыі, Італіі.
Стольнік ВКЛ з 1626, крайчы ВКЛ з 1630, ваявода брэсцкі з 1631, надворны маршалак ВКЛ з 1635, вялікі маршалак ВКЛ з 1637, ваявода полацкі ў 1654; староста слонімскі ў 1635—42, войт магілёўскі з 1632.
Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хацінам 1621, у баях пад Смаленскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. Прымаў удзел у абранні на трон Уладзіслава IV (1632) і Яна II Казіміра (1648). Пасля смерці бацькі атрымаў маёнткі Бялая і Дакудаў у Брэсцкім ваяводстве, Грэск у Навагрудскім ваяв., Крожы ў Жамойці, пасля смерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 стаў нясвіжскім ардынатам. Збудаваў замак у Бялай.
[правіць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. Нясвіж і Радзівілы. Мн.: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Людвік Радзівіл
| Вялікія маршалкі літоўскія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||