Антоні Генрык Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Антоні Генрык Радзівіл

Антоні Генрык РАДЗІВІЛ (13 чэрвеня 1775, Вільня7 красавіка 1833, Берлін) — палітычны дзеяч, кампазітар, мецэнат.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

З роду Радзівілаў. Сын Міхала Гераніма.

Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце (да 1794). У 1796 ажаніўся з Фрыдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і асеў у Прусіі. Пасля задушэння паўстання 1794 падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з Гогенцолернам, дзе сам разлічваў быць віцэ-каралём, а Т. Касцюшка — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, якая прадугледжвала стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў былой Рэчы Паспалітай, аднак гэтыя планы не ажыццёўлены. Пасля гібелі Д. Г. Радзівіла стаў у 1814 ардынатам нясвіжскім і алыцкім. У 1815-33 намеснік прускага караля ў Вялікім княстве Пазнанскім, генерал-паручнік.

Меў 4 дачок і сыноў Вільгельма, Фердынанда, Багуслава, Уладзіслава.

Музычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на іншых музычных інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях ("Вялікі тыдзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года"; паст. ў час Венскага кангрэса 1815). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы прысвяцілі яму Л. ван Бетховен, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, Ф. Шапэн, М. Шыманоўская. Пісаў рамансы (у т.л. "Вільгельма Майстэра" І. В. Гётэ), вакльныя дуэты і трыо, фартэпіянныя творы (вальсы, паланезы), хары.

Як кампазітар набыў вядомасць музыкай да "Фауста" (лібрэта І. В. Гётэ). У 1844 С. Манюшка выдаў у Вільні асобныя сцэны гэтай оперы ў сваёй клавірнай рэдакцыі. На Беларусі фрагменты оперы ўпершыню паказаны ў 1995 у Нясвіжы "Беларускай капэлай", прэм'ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы Рэспублікі Беларусь адбылася ў 1999.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скорабагатаў В. Беларускі "Фауст" // Спадчына. 1995. № 1;
  • Скорабагатаў В. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // Мастацтва. 1995. №4;
  • Собалева Н. Агмень родавы, агмень культурны: (Жыцьцё, дзейнасць і атачэньне Антонія Генрыка Радзівіла) // Мастацтва. 1995. № 8;
  • Собалева Н. "Геніяльная парывістая кампазіцыя..." // Мастацтва. 1995. № 9;
  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
  • Almanach de Gotha, Perthes, Gotha
    • 77. Jg. (1840)
    • 124. Jg. (1887)
  • Ingvar Holm: Industrialismens scen. Ur revolutionernas och varumässormas teaterhistoria, Gebers, Stockholm 1979, ISBN 91-2006030-0
  • Bogdan Graf von Hutten-Czapski: Sechzig Jahre Politik und Gesellschaft, Mittler, Berlin 1936 (2 Bde.)
  • Szymon Konarski: Armorial de la noblesse polonaise titrée, Selbstverlag, Paris 1957
  • Tadeusz Nowakowski: Die Radziwills. Die Geschichte einer großen europäischen Familie, dtv, München 1975, ISBN 3-423-01102-5
  • Thekla von Schober: Unter fünf Königen und drei Kaisern. Unpolitische Erinnerungen einer alten Frau, Flemming, Glogau 1891

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons