Віцезслаў Новак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Page The music of Bohemia 49.png

Віцезслаў Новак (чэшск.: Vítězslav Novák, імя пры нараджэнні Віктар; 5 снежня 1870, Каменіцы над Ліпай — 18 ліпеня 1949, Скуцеч) — чэшскі кампазітар, піяніст і музычны педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Новак нарадзіўся ў сям'і ўрача. Бацька музыканта спяваў у хоры, маці іграла на піяніна. Пасля смерці бацькі сям'я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песні і фартэпіянныя п'есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пражскага ўніверсітэта і адначасова ў Пражскую кансерваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазіцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Іозефа Іранека, сярод іншых яго педагогаў былі таксама Карэл Штэкер (контрапункт) і Карэл Кнітль (гармонія). У гэты перыяд Новак змяніў сваё імя на славянскае Віцезслаў. Пакінуўшы ўніверсітэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансерваторскі дыплом у 1893 годзе. Па рэкамендацыі Іаганеса Брамса ў берлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненні Новака. З 1896 года Новак інтэнсіўна займаўся збіраннем чэшскага музычнага фальклору.

У 19011917 гадах нефармальнае кола музыкантаў і іншых творчых асоб, якія збіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філармоніі» (чэшск.: Podskalská filharmonie), стаў адным з галоўных цэнтраў фарміравання чэшскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасці, Іозеф Сук і Вацлаў Таліх. У той жа час у 19091920 гг. Новак выкладаў у Пражскай кансерваторыі, дзе сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ерэміяш, Карэл Баляслаў Ірак, Алаіс Габана, Ілья Гурнік і многія іншыя чэшскія музыкі; у Новака таксама вучыўся ўкраінскі кампазітар Мікалай Калеса.

У міжваенны перыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Пражскай кансерваторыі, у 19191922 і 19271928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзялення Чэшскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславакіі ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэшская нацыянальная музыка. У пасляваенныя гады напісаў вялізныя мемуары «Пра сябе і іншых» (чэшск.: O sobě a jiných).

Кампазіцыі Новака можна аднесці да неарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжання некаторых даследчыкаў, таксама Клода Дэбюсі і Рыхарда Штрауса.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аркестры: уверцюра Марыша да драмы братоў Мрштыкоў (1899)
  • Оперы: Lucerna, Zvíkovský rarášek, Karlštejn, Dědův odkaz
  • Балет: Signorina Gioventu (19261928), Nikotina (1929)
  • Фартэпіяна: варыяцыі на тэму Шумана (1893), Za soumraku (1896), Písně zimních nocí (1903), Exotikon (1911), Sonáta Eroica (1900), Pan (1910)
  • Песні: Jarní nálady (1900), Melancholie (1901), Údolí nového království (1903), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon (1912), Síla a vzdor (19161917), Domov (1941), Jihočeské motivy (1947)