Эразм Ратэрдамскі
| Эразм Ратэрдамскі | |
| Erasmus Roterodamus | |
Партрэт пэндзля Гольбейна са збору замка Лонгфард |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Gerrit Gerritszoon |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Кірунак: | |
| Перыяд: | |
Эразм РАТЭРДАМСКІ (лац.: Erasmus Roterodamus, нідэрл.: Gerrit Gerritszoon; 27 кастрычніка 1467 — 12 ліпеня 1536) — нідэрландскі мысліцель-гуманіст, пісьменнік, навуковец-філолаг. Буйнейшы прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Адукацыю атрымаў у Парыжскім універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Францыі, Італіі, Германіі, Швейцарыі, усталёўваючы ідэі гуманізму і вальнадумства. Яго літаратурная спадчына ўключае творы па філасофіі і багаслоўі, этычныя і педагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі і анталогіі антычнай мудрасці, сатырычныя дыялогі і лірычныя вершы. Шмат часу Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці.
«Пахвала Дурасці» [правіць]
У «Пахвале Дурасці» (1509) выкрываліся і высмейваліся бязглуздыя звычкі і заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Эразм Ратэрдамскі быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосцю, але пакуль што ў поглядах і ўчынках людзей верх бярэ дурасць. Яе прысутнасць выяўляецца ў паўсядзённых жыццёвых справах, у норавах грамадства і ў псеўдамудрасці філасофскіх павучанняў. Дурасць, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым свеце найбольшую карысць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. «Што датычыцца ганьбы, якую, па агульным меркаванні, наклікаюць на чалавека такія справы, то для маіх дурняў, — гаварыў мысліцель, — яе быццам бы і не існуе: яны або яе не ўсведамляюць, або калі ўсведамляюць, то лёгка з ёю мірацца. Во калі на галаву ўпадзе камень — гэта сапраўдная бяда, а ганьба, знявага, зняслаўленне і дурная пагалоска прыносяць непрыемнасць у такой меры, у якой мы іх заўважаем. А калі не заўважаем — дык і няма ніякай бяды. Што табе да таго, калі ўсе вакол цябе свішчуць, а ты сам сабе пляскаеш у далоні? Але ўсё гэта становіцца магчымым толькі пры дапамозе Дурасці».
«Пахвала Дурасці» выяўляе сапраўдную каштоўнасць і схільнасць чалавечай асобы, дазваляючы убачыць у ёй уласныя слабасці і недасканаласць.
Беларускія пераклады [правіць]
- Пахвала дурасці / Пер. з лац. У. Шатона. — Мн.: Колас, 2006. — 112 с. — (Галерэя чалавечай думкі).
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мн:, 2004.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эразм Ратэрдамскі
- Асобы
- Постаці філасофіі
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1469 годзе
- Нарадзіліся ў Ратэрдаме
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 1536 годзе
- Памерлі ў Базелі
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1467 годзе
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1536 годзе
- Пастаці нідэрландскай філасофіі
- Постаці нямецкай філасофіі
- Лацінамоўныя пісьменнікі
- Постаці філалогіі
- Пісьменнікі Адраджэння
- Пацыфісты
- Рэнесансныя гуманісты