Гальшанскія могілкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гальшанскія могілкі?
Каталіцкая капліца
Каталіцкая капліца
54°14′51″ пн. ш. 26°00′06″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьГродзенская вобласць
РаёнАшмянскі раён
МесцазнаходжаннеГальшаны 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гальшанскія могілкі — могілкі вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна. Размешчаны за 500 м ад Гальшанаў, уздоўж дарогі ў накірунку да Трабаў. Агульная плошча старой часткі могілак — 1,4 га.

Калі дакладна быў закладзены могільнікавы комплекс на сёння сказаць немагчыма. Хутчэй за ўсё ў першай палове XIX ст. Найбольш старое выяўленае пахаванне — Францішка Адынца (Franciszek Odyniec) 1847 г[1].

Тэрыторыя могілак дзеліцца на тры часткі: з поўдня на поўнач ідуць сучасныя праваслаўныя могілкі, пасля старадаўняя частка са змешанымі праваслаўнымі і каталіцкімі пахаваннямі, а на паўднёвым баку — каталіцкія. Апошнія таксама можна падзяліць на 2 часткі: больш старую частку, дзе размяшчаюцца пахаванні XX ст., у тым ліку нямецкія пахаванні Першай сусветнай вайны і магілы польскіх жаўнераў польска-савецкай вайны 1920 года; сучасныя могілкі[1].

Старадаўнія могілкі абмежаваныя з усходняга боку дарогай Гальшаны-Трабы і невысокай мураванай сцяной, з захаду лесам і сцяжынкай, з паўночнага боку рэшткамі невысокай мураванай сцяны, з поўдня неглыбокім ярам[1].

Частка праваслаўных могілак і больш старая частка каталіцкіх парослая хвоямі, асінамі, алешынамі. Старадаўняя частка была пазбаўленая ад дрэваў у 2010 г[1].

На тэрыторыі могілак раней было 2 капліцы — праваслаўная і каталіцкая. Руіны каталіцкай мураванай капліцы XIX ст. захаваліся да сённяшняга дня. Яны размяшчаюцца каля ўсходняй сцяны могілак, пасярэдзіне і добра бачныя з дарогі. Дата будаўніцтва капліцы невядомая. Магчыма, што капліца будавалася родам Барановічаў, бо злева ад уваходу ляжыць разбітая пліта «Groby familii Baranowiczów»[1].

За 15 м на паўднёвы захад ад каталіцкай раней размяшчалася драўляная праваслаўная капліца, якая згарэла ў 1950-х гг. (найверагодней у 1954 г.) Месца размяшчэння капліцы прасочваецца па рэштках фундамента. Капліца была пабудавана ў канцы XIX — пачатку XX ст. апошнім уласнікам Гальшанскага замка Аляксандрам Ягміным. У капліцы ў 1939 г. была пахаваная маці Аляксандра Ягміна, Яўгенія. Па аповядах мясцовых жыхароў, капліца была спалена ў 1950-х гг. гадаванцамі гальшанскага дома-інтэрната[1].

Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

Ha дадзены момант выяўлена таксама каля 10 пахаванняў 1850-х гг. Далей колькасць пахаванняў па дзесяцігоддзях ідзе па ўзрастаючай ажно да 1930 гг. Прысутнічаюць асобныя пахаванні 1940-х, 1952-х, 1980-х і 1990-х гг., большасць з якіх абнесена супольнымі агароджамі з больш раннімі пахаваннямі[1].

Абсалютная большасць ранніх помнікаў (1850-я — 1860-я гг.) — каталіцкія, напісаныя па-польску. З 1870-х гг. пачынае з’яўляцца шмат праваслаўных (напісаных па-руску) помнікаў. Сярод пахаванняў 1920-х — 1930-х гг. апошніх становіцца большасць. На некаторых помніках (як на каталіцкіх, так і на праваслаўных) сустракаюцца памылкі, якія часта выяўляюць менавіта беларускую фанетыку вымаўлення прозвішчаў (Гордей — Гардей)[1].

Матэрыял і форма помнікаў на могілках досыць разнастайныя. Ёсць надмагіллі зробленыя з камення, граніту, дрэва, чыгуна. У залежнасці ад часу ўзвядзення маюць і розную форму. Частка пахаванняў абнесеная агароджамі. Па надмагільных плітах досыць добра прасочваецца сацыяльная стратыфікацыя: ёсць як вельмі бедныя пахаванні (драўляныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе звычайнага камення, на якім уручную выбіты надпіс), так і багатыя каменныя ці жалезныя надгробкі. Многія старыя пахаванні моцна аселі ў зямлю ці абваліліся. Большасць надмагілляў не мае крыжоў[1].

Надмагілле Вінцэнта Ляўданскага

Найбольш цікавыя пахаванні. выяўленыя на дадзены момант[1]:

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Валанцёрскі летнік «Гальшаны-2011».(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]