Харматан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імга, выкліканая харматанам, якая ахінае Нацыянальную мячэць Абуджа ў Абуджы, Нігерыя

Харматан (англ.: Harmattan) — паўночна-ўсходні зімовы мусон, што дзьме з лістапада па сакавік з Сахары да заходняга ўзбярэжжа Афрыкі на поўдзень ад 20° з. ш. Адрозніваецца ўраганнай сілай, вялікай сухасцю і запыленасцю. Уносіць вялікую колькасць пылу і пяску ў акваторыю Атлантычнага акіяна.